(144) Вібілія () — даволі вялікі астэроід галоўнага пояса, прыналежным да цёмнага спектральнага класа C, з прычыны чаго яго паверхня багатая рознымі простымі вугляроднымі злучэннямі. Вібілія ўзначальвае аднайменнае сямейства астэроідаў і з’яўляецца адзіным буйным астэроідам гэтага сямейства. Гэты астэроід быў выяўлены 3 чэрвеня 1875 года германа-амерыканскім астраномам К. Г. Ф. Петэрсам у Клінтане, ЗША і названы ў гонар старажытнарымскай багіні вандраванняў Вібіліі, у сувязі з тым, што Петэрс незадоўга да адкрыцця вярнуўся з падарожжа па ўсім свеце, каб назіраць праходжанне Венеры па дыску Сонца.
Гл. таксама Спіс астэроідаў (101—200) Класіфікацыі малых планет
Спасылкі
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1875 годзе Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 100 да 200 км