Марфа Васілеўна Паўлавец (, в. Вяляцічы, — ) — беларускі нейрахірург. Доктар медыцынскіх навук (1972). Заслужаны ўрач БССР (1964).
Біяграфія
Скончыла Мінскі медыцынскі інстытут у 1939 годзе. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі.
З 1948 года ў Беларускім НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1962 года адначасова выкладчык Беларускага інстытута ўдасканальвання ўрачэй.
У 1992—1999 працавала ў Рэспубліканскім дыягнастычным цэнтры Мінска.
Навуковая дзейнасць
Аўтар шматлікіх публікацый па праблемах нейрахірургіі галаўнога мозгу. Працы па пытаннях рэгенерацыі , дыягностыцы і лячэння і ўнутрымазгавога кравацячэння.
Узнагароды і памяць
Баявы і працоўны шлях адзначаны многімі дзяржаўнымі і ўрадавымі ўзнагародамі, у тым ліку ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2 ступені, медалём «За адвагу». Заслужаны ўрач БССР (1964). Ганаровы грамадзянін Барысаўскага раёна (22.06.2004).
У гонар Марфы Паўлавец названа адна з вуліц БарысаваИх именами названы улицы Борисова .
Літаратура
Регенерация нерва при первичном и вторичном шве в условиях биологического тубажа различными тканями : Эксперим. исслед. : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / М. В. Павловец. ― Минск, 1959.
Спасылкі Нашей землячке, известному нейрохирургу Марфе Павловец - 100 лет!
Катэгорыя:Нейрахірургі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Барысаўскага раёна