(185) Эўніка () — буйны астэроід галоўнага пояса, з вельмі нізкім альбеда паверхні, што складаецца, напэўна, з простых вугляродных злучэнняў. Ён быў адкрыты 1 сакавіка 1878 года германа-амерыканскім астраномам К. Г. Ф. Петэрсам у Клінтане, ЗША і названы ў гонар адной з нерэід старажытнагрэчаскай міфалогіі, чыё імя перакладаецца як «шчаслівая перамога». Назва была дадзена ў гонар Сан-Стэфанскага дагавора 1878 года.

Гл. таксама Спіс астэроідаў (101—200) Класіфікацыі малых планет

Спасылкі

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1878 годзе Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 100 да 200 км Катэгорыя:Назвы астэроідаў са старажытнагрэчаскай міфалогіі