«Stars and Stripes» ( — ад неафіцыйнай назвы сцяга ЗША) — штодзённая газета Міністэрства абароны ЗША. Выдаецца з 1861 года. Прызначана для кантынгентаў Узброеных сіл ЗША. Існуюць чатыры выданні: еўрапейскае, бліжнеўсходняе, карэйскае і японскае, якія адрозніваюцца некалькімі палосамі інфармацыі мясцовага значэння.

Літаратура Замежны друк: Кароткі даведнік. Газеты. Часопісы. Інфармацыйныя агенцтвы / гл. рэд. С. А. Лосеў. — М.: Политиздат, 1986. — С. 408.

Зноскі

Спасылкі Сайт газеты

Катэгорыя:Газеты ЗША