Васі́ль Я́каўлевіч Ула́саў (, г. Рослаўль Смаленскай вобласці, Расійская імперыя — , г. ) — беларускі савецкі партыйны дзеяч.
Біяграфія Васіль Уласаў нарадзіўся 31 снежня 1896 года ў горадзе Рослаўль (зараз — Смаленская вобласць). Удзельнічаў у баях савецка-польскай вайны. Пасля яе заканчэння знаходзіўся на розных партыйных пасадах. Скончыў Свярдлоўскі камуністычны ўніверсітэт імя Леніна (1933). У 1938 годзе сакратар Варашылаўскага райкама КП(б)Б г. Мінска, з сакавіка 1941 года займаў пасаду сакратара ЦК КП(б) Беларускай ССР па паліўна-энергетычнай прамысловасці. З кастрычніка таго ж года ён удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, быў членам Ваенных Саветаў спачатку 20-й арміі, затым 5-й ударнай арміі, яму было прысвоена званне палкоўніка інтэнданцкай службы.
У 1946—1954 гадах міністр мясцовай паліўнай прамысловасці БССР, у 1954—1957 гадах намеснік міністра аўтамабільнага транспарту БССР.
Член ЦК КПБ (1939—1954). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—1955).
Памёр 23 лютага 1957 года, пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
Узнагароды Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі і шэраг медалёў.
Катэгорыя:Военачальнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны