Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва (ІПП) — недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова. Заснаваны ў 1993 годзе Міжнародным адукацыйным кансорцыўмамИнститут парламентаризма и предпринимательства — ИПП //017.by як Акадэмія парламентарызму і прадпрымальніцтва. У 1994/95 навучальным годзе існавалі факультэты: сацыяльна-эканамічны і перападрыхтоўкі кадраў.
Рыхтаваў студэнтаў 11 спецыяльнасцяў дзённай і завочнай формы навучання, у тым ліку менеджараў-эканамістаў, палітолагаў-менеджараў, юрыстаў і палітолагаў-юрыстаў. У 2017 годзе, згодна дадзеным афіцыйнага сайта ІПП, там навучаліся 1100 студэнтаў і працавалі 80 выкладчыкаўІПП. У 2011 годзе Інстытут пачаў падрыхтоўку магістрантаўhttp://ipp.by/ipp-segodnia.html . Ёсць звесткі аб удзеле ІПП ў Міжнароднай кадравай акадэміі ў якасці асацыяванага членаИнститут парламентаризма и предпринимательства//Белта.
Выпускаў навуковы часопіс «Иппокрена»Научный журнал «Иппокрена».
У 2024 годзе Міністэрства адукацыі не ўзгадніла план прыёму ў інстытут, што фактычна азначае забарону на набор новых студэнтаў.
У 2026 годзе абвясціў пра спыненне адукацыйнай дзейнасціЧастное учреждение образования «Институт парламентаризма и предпринимательства» завершает образовательную деятельность.
Рэктары Уладзімір Мікалаевіч Карагін Барыс Уладзіміравіч Святлоў (2003—2008) Аляксандр Віктаравіч Гарэлік
Вядомыя выкладчыкі Яўген Канстанцінавіч Анішчанка (1955—2021) — беларускі гісторык. Віктар Сцяфанавіч Цітоў (1938—2020) — беларускі этнограф, гісторык, педагог. Наталля Сяргееўна Гардзіенка (нар. 1977) — беларускі гісторык.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт ІПП ІПП на map.by Водгукі студэнтаў (у каментарыях)
Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі Катэгорыя:Вуліца Ціміразева (Мінск)
Катэгорыя:1993 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2026 годзе