Я́манты (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 34 км на поўдзень ад Ліды, 116 км ад Гродна. Рэльеф раўнінны. На поўнач і поўдзень ад вёскі — лес. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе да в. Беліца (Лідскі раён).
Назва Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Jo-mant’as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Jo- i Mant-.
Гісторыя Паводле вопісу парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. вёска Яманты належала да Стоцкага двара, а часткова да Малых Канюшан, уласнасць князя Караля Радзівіла ў дзяржанні Мараўскага. Вёска адносілася да Няцецкай парафіі і ляжала ля мяжы парафіі Беліцкай.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1858 годзе вёска ў складзе маёнтка Стокі, уласнасць князя Вітгенштэйна, 53 рэвізскія душы. З 1861 года ў Беліцкай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. У 1897 годзе адкрыта школа граматы, адносілася да Беліцкага праваслаўнага прыхода. У 1909 годзе ў вёсцы 16 двароў, 40 сямей, 268 дзесяцін зямлі.
У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Беліцкай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года — у БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Лідскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Беліцкім сельсавеце. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй нацыстаў, якія загубілі 12 мірных жыхароў. У 1950 годзе арганізаваны калгас «Камсамолец».
У 1992 годзе працавалі магазін, жывёлагадоўчая ферма, сельскагаспадарчыя землі ў складзе калгаса імя Гагарына. 26 чэрвеня 1965 года вёска з Беліцкага сельсавета перададзена ў склад Белагрудскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110)..
Насельніцтва Дынаміка насельніцтва:
Зноскі
Літаратура
Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — 566 с., іл. ISBN 985-01-0522-4
Спасылкі
Катэгорыя:Беліцкі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна