Конкурс песні Еўрабачанне 1956 — першы конкурс песні Еўрабачанне. Ён прайшоў 24 мая 1956 года ў Лугана (Швейцарыя). Дазваляўся толькі сольны выступ выканаўцаў. Аўстрыя, Вялікабрытанія і Данія прапусцілі гэты конкурс, бо тэлекампаніі гэтых краін правялі нацыянальны адбор занадта позна. Глава журы Рольф Ліберман пры падвядзенні вынікаў галасавання абвясціў толькі песню-пераможца і дагэтуль вынікі іншых удзельнікаў невядомыя.

Адзіны раз у гісторыі конкурса кожная краіна магла прадставіць не адну, а дзве песні. Пры гэтым у ходзе выбару пераможца дазвалялася галасаваць і за прадстаўніка сваёй краіны. Акрамя таго, швейцарскаму журы было дазволена галасаваць ад імя дэлегацыі Люксембурга.

Спіс удзельнікаў №КраінаМоваАртыстПесняПеракладМесцаБалы01 НідэрландыНідэрландскаяJetty Paerl«De vogels van Holland»«Птушкі з Галандыі»2 -02 ШвейцарыяНямецкаяLys Assia«Das alte Karussell»«Старая карусель»2 -03 БельгіяФранцузскаяFud Leclerc«Messieurs les noyés de la Seine»«Спадары, патанулыя у Сене»2 -04 ГерманіяНямецкаяWalter Andreas Schwarz«Im Wartesaal zum großen Glück»«У зале чакання шчасця»2 -05 ФранцыяФранцузскаяMathé Altéry«Le temps perdu»«Страчаны час»2 -06 ЛюксембургФранцузскаяMichèle Arnaud«Ne crois pas»«Не веру»2 -07 ІталіяІтальянскаяFranca Raimondi«Aprite le finestre»«Адчынiце вокны»2 -08 НідэрландыНідэрландскаяCorry Brokken«Voorgoed voorbij»«Скончана назаўсёды»2 -09 ШвейцарыяФранцузскаяLys Assia«Refrain»«Прыпеў»1 10210 БельгіяФранцузскаяMony Marc«Le plus beau jour de ma vie»«Самы цудоўны дзень у маім жыцці»2 -11 ГерманіяНямецкаяFreddy Quinn«So geht das jede Nacht»«Гэтак працягваецца кожную ноч»2 -12 ФранцыяФранцузскаяDany Dauberson«Il est l໫Ён тут»2 -13 ЛюксембургФранцузскаяMichèle Arnaud«Les amants de minuit»«Закаханыя ў поўнач»2 -14 ІталіяІтальянскаяTonina Torrielli«Amami se vuoi»«Кахай мяне, калі хочаш»2 -

Спасылкі Афіцыйны сайт конкурсу песні Еўрабачанне Конкурс песні Еўрабачанне

1956 Катэгорыя:Май 1956 года