Тамаш Ваўжэцкі (; , маёнтак Мейшты Браслаўскага павета Віленскага ваяводства, цяпер Ігналінскі раён Літвы — , Відзы Лаўчынскія Браслаўскага павета), адзін з кіраўнікоў паўстання 1794, прадстаўнік роду Ваўжэцкіх, брат генерала Юзафа Ваўжэцкага.
Біяграфія Вучыўся ў езуіцкай школе ў Відзах. Пасля шлюбу жыў у маёнтку жонкі Кавалёва на Ковеншчыне. Дэпутат ад шляхты Браслаўскага пав. на Чатырохгадовым сейме Рэчы Паспалітай 1788—1792, дзе выступаў 169 разоў з палымянымі прамовамі, настойваючы на прыняцці Канстытуцыі. У пачатку паўстання 1794 дзейнічаў у чыне генерала ў Браслаўскім пав., потым — у Курляндыі. Вызначыўся ў штурме Лібавы і ў бітве пад Брэстам.
Пасля паланення Т. Касцюшкі сам узначаліў паўстанне. Узяты ў палон, быў перавезены ў Пецярбург, дзе два гады знаходзіўся ў зняволенні. Пасля ўступлення на трон Паўла I вызвалены з турмы, вярнуўся на Радзіму. З цягам часу змяніў сваю палітычную арыентацыю на прарасійскую. У час вайны 1812 знаходзіўся ў Пецярбургу. Займаў у Царстве Польскім пасады сенатара, ваяводы і міністра юстыцыі.
Сям’я У шлюбе з Юзэфай з Пацаў, дачкой пісара вялікага літоўскага Антонія Міхала Паца.
Памяць Памяць пра Тамаша Ваўжэцкага ўшанавана ў Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. У Відзах знаходзіцца магіла.
Літаратура Іпатава В. Крыніцы народнай памяці / В. Іпатава // Краязнаўчая газета. — 2006. — № 28 (ліпень).
Пракопчык Л. Генерал з Відзаў / Л. Пракопчык // Голас Радзімы. — 1991. — 25 крас. Шыдлоўскі К. Паплечнік Тадэвуша Касцюшкі / К. Шыдлоўскі // Памяць : Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. К. В. Велічковіч [і інш.]. — Мн., 1998. — С. 138—143. Tomasz Wawrzecki: Ostatni naczelnik powstania Kościuszkowskiego. Warszawa. 1976.
Спасылкі
Тамаш Катэгорыя:Харунжыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Катэгорыя:Падкаморыя ковенскія Катэгорыя:Памерлі ў Браслаўскім раёне Катэгорыя:Члены Найвышэйшай Літоўскай Рады