Эдуард Аляксеевіч Белагураў (, г. Бабруйск — ) — беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся ў года ў Бабруйску. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1974 годзе. Вучыўся ў Гаўрылы Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1975 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1977 года.

Памёр года.

Творчасць Працаваў у галіне станковага жывапісу ў жанрах фігуратыўнай карціны і партрэта.

Асноўныя творы: «Дзеці вайны», «Дыялог», «Партрэт бацькоў», «Сямейны партрэт», «Каменьчыкі з Планерскага», «Ілюзіяніст», «Мелодыя адыходзячай ночы», «Вяртанне», «Час цішыні», «Хірургі. Аперацыя», «Залаты яблык», «Більярдны шар слановай косці», «Eccetera… Eccetera…». Аўтар партрэтаў: «Вечар на Сеняжы» — групавы партрэт мастакоў Мікалая Ісаёнка, Уладзіміра Тоўсціка, Кацярыны Паплаўскай і самога аўтара, «Партрэт бацькоў», «Будаўніца Марыя Русак»; аўтапартрэтаў: ад кубічных да рэалістычных, глыбока псіхалагічных работ; нацюрмортаў: «Майстэрня мастака» — змяшэнне сюжэтаў высокага неба, нацюрморту і майстэрні мастака, «Палявыя кветкі» і інш.; пейзажаў: «Снежная зіма» і інш.; сюжэтных карцін: напр. «Шаткоўка капусты» — паўстаюць тры пакаленні жанчын: бабуля, маці і дачка.

Стварыў шэраг манументальных роспісаў, у тым ліку будынка сярэдняй школы № 1 Бабруйска, памяшканняў вучылішчаў № 226, медыцынскага, актавай зале механіка-техналагічнага тэхнікума ў Бабруйску, роспісы ў Рагачове.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў і Міністэрства культуры Расіі.

Узнагароды У 1980 годзе ўзнагароджаны дыпломам Акадэміі мастацтваў СССР.

Крыніцы

Літаратура

Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т.6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг./ Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома В. І. Жук. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 375 с.: іл.

Барейко, И. Художник, искавший истину / Ирина Барейко // Бабруйскае жыццё. — 2008. — 23 янв. — С. 9. Бабаева, В. «Радуга надежды»: [Пленэр юных художников бел. ассоциации ЮНЕСКО в Бобруйске, посвящённый памяти Э. Белогурова] // Белорусский шинник (Бобруйск). — 1999. — 11 июня. Миронович, Л. Смертью смерть поправ…: Памяти Эдуарда Белогурова // Бобруйский курьер. — 1998. — 1 декабря. Зеленой, К. Сувениры недавних годов: венок воспоминаний на могилу бобруйского живописца Э. Белогурова // Бабруйскае жыццё. — 1998. — 18 лістапада. Зеляной, К. Каменьчык ад Цыпінай гары // Літаратура і мастацтва. — 1979. — 2 лютага. (№ 5). — С. 10. Краўцоў, В. Маё «Я» ў жывапісе // Культура. — 1996. — 2-8 ліпеня. (№ 26). — С. 13. Краўцоў, В. Мастак з вялікай літары // Бабруйскае жыццё. — 1996. — 15 чэрвеня. — С. 2. Кравцов, В. Иногда он пишет портреты на родине Гойи // Могилёвская правда. — 1996. — 8 июня. — С. 3. Мікалаеў, Р. Задумаў мастак партрэт…// Магілёўская праўда. — 1986. — 9 мая. Карчажкіна, Т. Крыніцы натхнення // Камуніст. — 1986. — 4 студзеня. Замежнае турнэ карціны: ["Дзіця вайны" бабруйскага жывапісца Эдуарда Белагурава] // Камуніст. — 1981. — 20 лістапада. Мальцава А. Памяці цудоўнага жывапісца // Культура № 47(865). 2008, 22—28 лістапада. Рудкоўскі, М. Цень на белым квадраце, або некалькі штрыхоў да творчага партрэта мастака Эдуарда Белагурава // Магілёўская праўда. — 1981. — 15 жніўня. Эдуард Аляксеевіч Белагураў: некралог // Бабруйскае жыццё. — 1998. — 21 мая.

Спасылкі Эдуард Белагураў «Партрэт бацькоў».

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Беларусі