Уладзімір Уладамірскі (сапраўднае прозвішча Малейка (, г. Коўна — ) — . Народны артыст БССР (1938), Народны артыст СССР (1955).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька Іосіф Фёдаравіч Малейка працаваў дзясятнікам плывучага разваднога моста на Нёмане.

Дзяцінства і юнацтва будучага акцёра прайшлі ў Бабруйску. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, у канцы жніўня 1914 года атрымаў цяжкую кантузію, быў у палоне.

У 1920 годзе пачаў сцэнічную дзейнасць у Другім паказальным тэатры Заходняга фронту ў Бабруйску. У 1921—1922 гадах іграў у Смольным тэатры Петраградаhttp://www.belta.by/ru/articles/dossier/K-120-letiju-narodnogo-artista-Belarusi-Vladimira-Vladomirskogo_i_741.html.

У 1924—1959 працаваў у мінскім Купалаўскім тэатры. Прафесійнае майстэрства сфармавалася пад уздзеяннем рэжысёра Е. А. Міровіча.

Стаў другім у гісторыі Народным артыстам БССР пасля Уладзіслава Галубка.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў франтавую тэатральную брыгаду.

Быў намеснікам старшыні праўлення Беларускага тэатральнага таварыства.

Памёр 24 студзеня 1971 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілкахНекрополь .

Сям’я Жонка — Кацярына Васільеўна Замешына, народжаная Азбукіна, сястра Мікалая Азбукіна — актрыса, танцорка, спявачка. Сын — Барыс — акцёр Унук — Аляксандр — акцёр.

Творчасць

Акцёр шырокага творчага дыяпазона. Валодаў мастацтвам пераўвасаблення, вастрынёй малюнка вобразу, пластычнасцю, уменнем карыстацца сцэнічнай дэталлю, мімікай. Стварыў высокамастацкія вобразы ў беларускім рэпертуары.

Ролі ў тэатры 1925 — «Кар’ера таварыша Брызгаліна» Е. А. Міровіча — Брызгалін 1925 — «Каваль-ваявода» Е. А. Міровіча — Шут 1932 — «Айчына» К. Чорнага — Гушка 1936 — «» А. М. Астроўскага — Апалон Мурзавецкі 1937 — «Апошнія» М. Горкага — Іван Каламійцаў 1938 — «Партызаны» К. Крапівы — Дрыль 1939 — «Гібель ваўка» Э. Л. Самуйлёнка — Абабурка 1941 — «У стэпах Украіны»  — Часнок 1942 — «» А. Е. Карнейчука — Горлаў 1945 — «Мілы чалавек» К. Крапівы — Канягін 1949 — «Гэта было ў Мінску» А. Е. Кучара — фон Кубэ 1953 — «Прыбытковае месца» А. М. Астроўскага — Юсаў «З народам» К. Крапівы — Гудовіч «Салавей» З. Бядулі — Язэп «Фландрыя»  — Ёнас «» А. М. Астроўскага — Шмага''' «» А. М. Астроўскага — Гразноў «» Л. дэ Вэгі — Трыстан «Міжбур’е» Д. І. Курдзіна — Дыбаў «»  — Сінь-Бін-у «Гута» Р. Я. Кобеца — Цыганок «Мост» Я. С. Рамановіча — Мухін «Капітанская дачка» па А. С. Пушкіну — Пугачоў «Каварства і любоў» Ф. Шылера — Вурм Фільмаграфія 1927 — Кастусь Каліноўскі, фільм — казачы есаўл 1954 — Хто смяецца апошнім — Чарнавус Аляксандр Пятровіч 1957 — Палеская легенда — Багдан 1960 —  — эпізод.

Узнагароды і званні Заслужаны артыст Беларускай ССР Народны артыст Беларускай ССР (1938) Народны артыст СССР (1955) Два ордэна Леніна (у тым ліку 1940) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медалі.

У Мінску на доме, дзе жыў акцёр, усталявана мемарыяльная дошка.

Літаратура Няфёд У. І.'' Народны артыст БССР У. І. Уладамірскі. — Мн., 1954 Календарыюм // «Czasopis» № 10/2003

Спасылкі

Нібы Мальер пісаў для Уладамірскага

Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Катэгорыя:Ваеннапалонныя Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)