Вольга Уладзіміраўна Галі́на (па мужу Александроўская, дзявочае Грудзінская; , Лідскага павета (цяпер Шчучынскі раён) — , ) — беларуская актрыса. Народная артыстка БССР (1946).

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і настаўніка. У 1906 годзе сям’я Грудзінскіх пераехала ў Вільню. У 1909 годзе Вольга паспяхова вытрымала ўступныя экзамены і стала вучаніцай жаночай гімназіі, дзе пачалося яе першае сапраўднае знаёмства з культурай і мастацтвам. Раз на тыдзень гімназісты звычайна хадзілі ў тэатр на ранішнія спектаклі. Тут Грудзінскія пражылі да 1914 годзеГАЛІНА ВОЛЬГА.

З пачаткам Першай сусветнай вайны сям’я эвакуіравалася ў Тулу, дзе Вольга паступіла ў мясцовую гімназію і скончыла яе з залатым медалём. Цяжкія ўмовы, голад вымусілі сям’ю Грудзінскіх пераехаць ва Украіну. 18-гадовая Вольга засталася ў Туле, каб хоць так аблегчыць жыццё бацькоў. Апынуўшыся адна, дзяўчынка падала заяву ў тэатральную студыю і паспяхова вытрымала экзамены.

Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1919 годзе на Украіне. У 1921 годзе ў трупе палітаддзела .

У 1923—1962 актрыса ў БДТ-1 (Мінск), пачынала працаваць пад кіраўніцтвам Е. Міровіча. У 1948—1963 выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1946 года.

Творчасць Сярод найбольш значных роляў Марыя Аляксандраўна («Сям’я» ), Купавіна («» А. Астроўскага), Соф’я («Апошнія» М. Горкага), , Аркадзіна («», «» А. Чэхава). Сярод іншых роляў: Ганка («Машэка» Е. Міровіча), Яворская («Мост» Я. Рамановіча), Паляжаева («Неспакойная старасць» ), Тэадора («» Лопэ дэ Вэга), сіньёра Капулеці («Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра), Барабошава («» А. Астроўскага), Карэніна («» Л. Талстога), Багаеўская («Варвары» М. Горкага, Дзяржаўны рускі тэатр БССР).

Выступала ў перыядычным друку з успамінамі пра дзеячаў беларускага тэатра, з рэцэнзіямі на спектаклі, артыкуламі-разважаннямі пра сутнасць акцёрскага майстэрства.

Узнагароды У 1946 годзе ўдастоена звання Народнай артысткі БССР. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1940) і двойчы ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1948, 1955).

Літаратура

Тамара Гаробчанка. «Вольга Галіна. Крытыка-біяграфічны нарыс». Календарыюм // «Czasopis» № 12/2005 Лідзяне ХХ стагоддзя // Лідскі летапісец № 14 — Эл.рэсурс pawet.net

Спасылкі Галіна (сцэнічны псеўданім: дзявочае Грудзінская, па мужу Александроўская) Вольга Уладзіміраўна

Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы