Анатоль Сяргеевіч Івашчанка () — беларускі паэт, празаік і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (2010).

Біяграфія Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі. У 2010 годзе абараніў дысертацыю «Паэтыка Алеся Разанава: эвалюцыя паэтычных формаў і літаратурны кантэкст». Кандыдат філалагічных навук (2010).

Выкладаў беларускую мову ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.

Ад 2003 года працаваў як кіраўнік спраў у Саюзе беларускіх пісьменнікаў, таксама ў рэдакцыі часопіса «Дзеяслоў».

Аўтар ідэі і куратар гістарычнага комікса паводле Уладзіміра Караткевіча «Пра Кастуся» (малюнкі Уладзіміра Дрындрожыка, выдавецтва «Лімарыус», 2013 год). Укладальнік «Чытанкі для маленькіх-2» (выдавецтва «Кнігазбор», 2016). Сябра рэдакцыі літаратурна-забаўляльнага дзіцячага альманаха «Гарбузік». Укладальнік Анталогіі перакладу расійскай рок-паэзіі ("Дзеяслоў", 69)Дзеяслоў 69

Творы Анатоля Івашчанкі перакладалі на англійскую, балгарскую, грузінскую, літоўскую, нямецкую, польскую, рускую, французскую і іншыя мовы.

Бібліяграфія «Вершnick». — Мінск: Беллітфонд, 2006. (Першая кніга ў серыі «Бібліятэчка часопісу „Дзеяслоў“») «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». — Мінск: БНТУ, 2008 Зборнік вершаў «Хай так» [ad samoty ― da svabody]. Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў, серыя «Кнігарня пісьменніка», выпуск 43, «Галіяфы». (2013) «Анаталогія»: апавяданні, запісы, эсэ. — Мінск : Кнігазбор, 2015 «Непрамо(ў)ленае» : адабраныя вершы. — Лондан : Skaryna Press, 2024. — 99 с.

Прызнанне фіналіст конкурсу маладога літаратара Беларускага ПЭН-цэнтра імя Наталлі Арсенневай (2003) «Залатая літара» за радок «Я — слуп, прыбіты да ганебнага чалавека» (2005) конкурс «Экслібрыс» у галіне нон-фікшн (2014) літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2015)

Крыніцы

Спасылкі Івашчанка Анатоль на bellit.info «Маўклівасць. Гучная цішыня»: у Дрэздэне праходзіць выстаўка з удзелам беларускіх паэтаў. Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй (аўдыязапіс лекцыі). Месяц заснуў на коміне хаты... Песня на словы Караткевіча Чытанка для маленькіх-2 Публікацыі ў часопісе «Таўбін». Нізка вершаў «Апошняя мяжа». Дзеяслоў #127.

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук