Правы Альянс (ПА) — моладзевая недзяржаўная арганізацыя ў Беларусі.

Прытрымлівалася правых (кансерватыўных, традыцыяналісцкіх) каштоўнасцей і выступала за нацыянальнае адраджэнне.

19 чэрвеня 2009 года прыхільнікамі ПА для арганізацыі легальнай дзейнасці была афіцыйна зарэгістраваная некамерцыйная арганізацыя ІКУ (Інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова) «Правы Альянс». Але ўжо праз год, у верасні 2010 года Міністэрства юстыцыі накіравала ў Гаспадарчы Суд пазоў аб ліквідацыі ІКУ «Правы Альянс». Мінскі гаспадарчы суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі структуры«Правы альянс» заявіў пра самароспуск.

У верасні 2011 г. «Правы Альянс» заявіў пра самароспускГаспадарчы суд Мінска ліквідаваў «Правы альянс».

Мэты Мэтамі дзейнасці «Правага Альянсу» з’яўляліся садзейнічанне пабудове моцнай, прававой, суверэннай дзяржавы, абарона правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь і беларусаў замежжа, развіццё нацыянальнай культуры, адукацыі, прапаганда здаровага ладу жыцця і патрыятычных ідэй у грамадстве.

Задачы садзейнічанне забеспячэнню незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, падвышэнню яе міжнароднага аўтарытэту дапамога і садзейнічанне дзяржаўным і грамадскім органам у пабудове беларускай дзяржавы, заснаванай на сваіх нацыянальных, гістарычных і сацыяльных традыцыях ажыццяўленне культурна-асветніцкай дзейнасці, уключаючы вывучэнне гісторыі Беларусі, захаванне роднай мовы і традыцый беларусаў прапаганда здаровага ладу жыцця і падтрымка спорту з мэтай выхавання духоўна i фізічна здаровага пакалення ажыццяўленне эфектыўнай моладзевай палітыкі, падтрымка актыўнай і таленавітай моладзі ў рэалізацыі яе грамадска-карыснай дзейнасці развіццё і прапаганда турызму ў Беларусі як сродку выхавання асобы ў гармоніі з наваколлем

Таксама да сваіх галоўных задач ПА адносіў «адбор і прыцягненне да дзейнасці арганізацыі найбольш валявых, разумных, самаадданых дачок і сыноў беларускай нацыі, якія не толькі гатовыя, але і здольныя працаваць на карысць свабоднай і сацыяльна-паспяховай Рэспублікі»Правы Альянс .

Гісторыя «Правы Альянс» быў заснаваны ў пачатку 2004 года на базе Беларускай Партыі Свабоды як аб’яднанне беларускіх патрыятычных моладзевых ініцыятыў.

Па стане на 2010 год меў некалькі соцень актывістаў і прадстаўнікоў ва ўсіх абласцях краіныhttp://aljans.org/news/vybary-2010 .

За часы існавання «Альянсам» былі праведзены дзясяткі акцый і кампаній нацыянальна-патрыятычнай і грамадска-сацыяльнай скіраванасці: узнаўленне памятнай шыльды ў гонар К. Каліноўскага на вул. Каліноўскага ў Мінску, адзначэнне Дня горада ў Магілёве, усталяванне памятнага крыжа ў вёсцы Дражна, шэсце з паходнямі ў Дзень Герояў у Слуцку, кампанія «Антымак» за забарону продажу макавага насення, а таксама спартыўныя турніры, канцэрты і інш.

На працягу 2004—2008 аб’яднанне ўзаемадзейнічала з правым крылом беларускай апазіцыі. Займаліся арганізацыяй бяспекі пад час першага кангрэса дэмакратычных сіл у кастрычніку 2005.

Пад час прэзідэнцкіх выбараў 2006 сябры «Правага Альянсу», акрамя інфармацыйна-агітацыйнай працы ў штабе, забяспечвалі бяспеку адзінага кандыдата ад АДС А. Мілінкевіча.

На мясцовых выбарах у 2007 годзе 12 членаў «Альянсу» вылучаліся кандыдатамі ў дэпутаты (4 чал. ў сталіцы Рэспублікі). У выбарах 2008 г. у Палату Прадстаўнікоў удзельнічалі тры прадстаўнікі арганізацыі.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе «Правы Альянс» не падтрымаў ніводнага з кандыдатаў і афіцыйна не ўдзельнічаў у гэтай кампаніі. Але сябры арганізацыі працавалі ў камандах асобных апазіцыйных кандыдатаў, якім дапамагалі весці выбарчыя кампаніі. Пасля выбараў хваля рэпрэсій закранула і «Правы Альянс». Некалькі чалавек былі затрыманыя і асуджаныя на суткі, у дзясяткаў актывістаў па ўсёй краіне прайшлі ператрусы. Частка актывістаў, у тым ліку і кіраўнік «Правага Альянсу» Юрась Карэтнікаў, пад пагрозай крымінальнага пераследу былі вымушаны з’ехаць з краіны. Пасля вяртання на Радзіму Юрась Карэтнікаў быў арыштаваны беларускімі спецслужбамі і правёў 10 сутак у турэмным ізалятары, пад час зняволення трымаў галадоўкуЮрыя Карэтнікава, які адбывае адміністрацыйны арышт, тройчы дапытвалі супрацоўнікі КДБ, паведамляюць праваабаронцы Карэтнікаву прысудзілі 10 сутак арышту.

Ад часу заснавання арганізацыі яе кіраўніком з’яўляўся Юрась Карэтнікаў. 7 верасня 2011 года Цэнтральная Рада «Правага Альянсу» вырашыла скасаваць інстытут лідарства ў арганізацыі. Наўзамен лідарству было ўведзена калегіяльнае кіраванне Цэнтральнай Рады «Правага Альянсу», якая складаецца з 6 чалавек, ранейшы кіраўнік арганізацыі Юрась Карэтнікаў увайшоў у Раду і стаў яе ганаровым сябрам. Таксама было прынята рашэнне аб выхадзе «Правага Альянсу» з усіх блокаў і саюзаў і спыненні палітычнай дзейнасці арганізацыі (ад гэтага часу сябры арганізацыі могуць удзельнічаць у палітыцы толькі як прыватныя асобы)http://aljans.org/news/rada-pravaha-alyansu-pastanavila .

«Альянс» меў стасункі з правымі арганізацыямі Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі.

Спасылкі Афіцыйны сайт арганізацыі

Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Беларускі нацыяналізм