Ігар Рурыкавіч — князь кіеўскі (912—945); сын Рурыка.
Пры валадарстве Ігара русы двойчы нападалі на прыкаспійскія землі Азербайджанскага ханства, няўдала ў 913 і адносна няўдала ў 943 гадзе. Сам Ігар двойчы хадзіў у паходы на Візантыю, няўдала (941; грэчаскі агонь) і адносна ўдала (944).
Праявіў сябе як нерашучы і няўмелы военачальнік. Называецца карысталюбным і сквапным; у летапісных звестках менавіта праяве сквапнасці прыпісваецца яго гібель у паходзе супраць драўлян.
За смерць князя Ігара драўлянам жорстка адпомсціла яго жонка — вялікая княгіня кіеўская Вольга.
thumb|200 px|Князь Ігар збірае даніну з драўлян у 945. Мастак К. В. Лебядзеў
Літаратура
Катэгорыя:Вялікія князі кіеўскія