Налібоцкая пушча, Налібоцкія лясы — найвялікшы лясны масіў у Беларусі, размешчаны ў басейнах правых прытокаў Нёмана — Бярэзіны і Усы, ад Ашмянскага ўзвышша на поўначы да Мінскага ўзвышша на ўсходзе. Гэты абшар ад Міра да Валожына і ад Вішнева да Іўя займае каля 2000 км². У наш час пушча падзеленая паміж Валожынскім і Стаўбцоўскім раёнамі Мінскай вобласці, а таксама Навагрудскім, Карэліцкім і Іўеўскім раёнамі Гродзенскай вобласці. У культурным і гістарычным плане рэгіён спалучае славянскія, балцкія і яўрэйскія традыцыі.

Меры дзеля аховы прыроды гэтых мясцін прымаюцца здаўна, а з 2005 года пушча ўвайшла ў склад рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі». Заказнік мае міжнародны статус ключавой батанічнай тэрыторыі і тэрыторыі рэгіянальнага значэння, важнай для птушакzapovednytur.by.

Геаграфія Налібоцкая пушча — суцэльны масіў у басейне верхняга цячэння Нёмана. Належыць да Нёманска-Перадпалескай геабатанічнай акругі падзоны грабова-дубова-цемнахвойных лясоўБеларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. Мн., БелСЭ. 1979. С. 464.. Ацэнка плошчы вагаецца ад км² (140 тыс. га С. 91.) да км², а з прылеглымі абшарамі, у залежнасці ад крытэрыяў, значна болей.

У тэктанічных адносінах тэрыторыя прымеркавана да Валожынскага грабена Беларускай антэклізы. Геалагічны разрэз каля вёскі Цеснавой Стаўбцоўскага раёна прыняты як стрататып адкладаў налібоцкага міжледавікоўя, прадстаўленых алювіяльнай світай Пра-Нёмана ўзростам каля 500 тыс. гадоў.

Налібоцкая пушча займае ўсходнюю частку азёрна-ледавіковай і алювіяльнай Верхнянёманскай нізіны сожскага ўзросту. Рэльеф хвалісты. Структура ландшафта ў асноўным раўнінная з выдма- і марэнна-ўзгорыстымі формамі і забалочанымі паніжэннямі. Паверхня парэзана рэкамі, ручаямі, на поўдні — меліярацыйнымі каналамі. На невялікіх участках выдзяляецца плоская азёрна-ледавіковая нізіна з пакладамі торфу. Сустракаюцца шматлікія эолавыя грады, узгоркі, дзюны. Масівы эолавых утварэнняў выцягнуты ўздоўж рачных далін.

Тут працякаюць рэкі Бярэзіна, Уса, Іслач, Волка, Ізледзь. На поўдні ляснога масіва пры сутоку Бярэзіны і Нёмана над тэрасамі цягнецца азёрна-алювіяльная нізіна з вялікай колькасцю азёрных катлавін, у адной з самых глыбокіх з іх знаходзіцца возера КроманьПрирода Беларуси. Энциклопедия. В 3 томах. Том 1. Земля и недра. — Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2010. — С. 230.

Лясы маюць характар пераходнай палосы ад паўднёватаежных цемнахвойных да заходнееўрапейскіх шыракалістых. Пераважаюць бары. Хвойнікі перамяшаюцца з ельнікамі, бярэзнікамі і асіннікамі. Дуброў мала. Па паўднёва-заходняй частцы Налібоцкай пушчы праходзіць паўночная мяжа суцэльнага распаўсюджвання граба, сустракаецца ён тут у асноўным у падлеску.

Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя пясчаныя і супясчаныя. Найбольш забалочаная тэрыторыя па далінах Бярэзіны, Іслачы, Волкі і ў ніжнім цячэнні Усы, дзе на тарфяна-балотных глебах растуць алешнікі і бярэзнікі. Сярод яловых лясоў шмат чарнічных і кіслічных. Цэнтральная і ўсходняя частка пушчы менш забалочаны, тут пашыраны хвойнікі розных тыпаў — ад верасова-імшыстых да вярховых сфагнавых. Распаўсюджаны вытворныя барадаўчатабярозавыя лясы. Дубовыя лясы належаць да яловых дуброў. Сустракаюцца ясянёвыя лясы. У поймах рэк пераважаюць буйнаасаковыя лугі, уздоўж Нёмана пашыраны дробназлакавыяЭнцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 3. — С. 455..

Флора Флора пушчы налічвае 820 відаў вышэйшых раслін (акрамя мохападобных). У дрэвавым ярусе хвоя звычайная, елка еўрапейская, вольха чорная, бяроза павіслая, асіна, дуб звычайны, ясень звычайны, ліпа драбналістая. У падлеску крушына, вярба, брызгліна, ляшчына, рабіна і інш. Сярод рэдкіх раслін: купальнік горны, луннік ажываючы, гайнік іржавы, зубніца клубняносная, лілея кучаравая, гладыёлус балотны, лінея і інш. Тут упершыню на Беларусі знойдзены казялец буйнаплодны, зубніца шасцілістая, скрыпень жалезістасцябловы, скрыпень чырванеючы, балотнакветнік шчыталісты, крынічнік распрасцёрты, асака прысадзістая.

Фаўна Фаўна пушчы характэрная для лясоў сярэдняй паласы Беларусі.

У 1929 годзе 6 высакародных аленяў былі выпушчаныя ў абгароджаны ўчастак лесу. Гэтыя асобіны добра прыжыліся і пачалі размнажацца, у 1934 годзе іх было ўжо 86. У гэтым жа годзе 38 аленяў са звярынца выпусцілі ў суседнія лясы. Аднак у 1940-я гады папуляцыя была знішчаная драпежнікамі і браканьерамі. Пасля Другой Сусветнай вайны на тэрыторыі Валожынскага і Івянецкага раёнаў было ў 1946 годзе 11, у 1948 годзе — 39, а ў 1949 годзе — 54 аленіОЛЕНЬ БЛАГОРОДНЫЙ (Cervus elaphus) . Высакародны алень рэакліматызуецца з 1975 года, мясцовая папуляцыя — адна з найбуйнейшых у Беларусі.

З 1994 года на тэрыторыю Налібоцкага заказніка былі вернуты зубрыVasili Shakun (Васіль Шакун): «European bison (Bison bonasus) in the central Belarus: current state and prospects of conservation of the free-ranging population ‚Volozhinskaya’.» European Bison Conservation Newsletter, Vol 5 (2012) pp: 95-102. (англійская мова). Ад пачатку завезлі сямнаццаць асобін, цяпер іх налічвацца каля ста. Аднак праз адсутнасць палявых угоддзяў статак жывёл стаў разбівацца на больш дробныя і распаўсюджвацца ў бок Наваградка і Карэліч. Жывёлы шкодзяць сельскагаспадарчым землям, а таксама ствараюць небяспеку для дарожнага руху. З гэтай нагоды было вырашана ажыццявіць праект па стварэнні пашаў, якія б служылі кармавой базай для зуброў і аленяў.

Разам з тым узнікла патрэба зрабіць сістэму ўстойлівай і самарэгуляванай, каб жывёлы маглі падтрымліваць пашы ў прадуктыўным стане і без удзелу чалавека карміцца працяглы час. Таму вырашана вярнуць у Налібоцкую пушчу тарпанаў. Паспрыялі аднаўленню папуляцыі дзікіх коней у Дзяржаўнай службы лясоў Нідэрландаў. У 2019 годзе атрымаўся статак у 151 галавуgreenbelarus.info, які затым павялічыўся.

Напачатку XXI стагоддзя пасля амаль векавой адсутнасці ў Налібоцкую пушчу вярнуліся бурыя мядзведзі, мяркуецца, што яны перайшлі з Бярэзінскага запаведніка. З іншых сысуноў вядуцца: лось, дзік, ліс, янотападобны сабака, лясная куніца, чорны тхор, норка, гарнастай, заяц-русак; у вадаёмах і поймах — бабёр, выдра. У 2020 годзе здарылася першая рэгістрацыя шакала ў Налібоцкай пушчы, ён з’явіўся тут натуральным чынам у выніку паступовай экспансіі з поўдняnalibokiforest.info.

Тэрыторыя мае значэнне для захавання месц гнездавання малога арляца, звычайнага зімародка, чорнага бусла. Акрамя таго, тут адзначаны ў невялікай колькасці дубальт, вялікі грыцук, вялікі кулон, вядомы глушэц, цецярук, рабчык і інш. У рэках і каналах сярод рыб сустракаюцца верхаводка, пячкур, быстранка, плотка, галец звычайны, ялец, шчупак; трапляецца рэдкі для Беларусі від — харыус.

Гісторыя

XI—XVII стагоддзі

Па ўсходнім краі пушчы ў X—XI стагоддзях праходзіла мяжа Літвы і Русі; такія памежныя крэпасці як Менск і Заслаўе фактычна ўзніклі на краі гэтага вялікага лесу, заселенага балтамі-паганцамі. Вялікі лясны масіў быў цяжкай перашкодай для агрэсараў, галіцка-валынскіх войскаў і татараў у сярэдзіне XIII стагоддзя, што пакінула шмат слядоў у вусным фальклоры (бітвы пад Койданавым, Магільнам і г. д.). Колішняя мяжа Літвы і Русі ў далейшым вызначала падзел ВКЛ на культурна-прававыя рэгіёны. Мікола Ермаловіч менавіта тут лакалізаваў гістарычную Літву. Тапаніміка і антрапаніміка краю носяць выразна балцкі характарНапрыклад, назва Івянец паходзіць ад літ. gyventi — «жыць», а Пяршаі — ад piršlys — «сват». Літоўскамоўныя паселішчы трапляліся ў Пушчы яшчэ на пачатку XIX ст., аднак ужо ў сяр. XIX ст. увесь край быў ужо суцэльна беларускамоўным, з мовай блізкай да літаратурнага стандарту. Пачатак новабеларускай літаратурнай традыцыі звязаны з дзейнасцю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які правёў большую частку жыцця (1840—1884) ў в. Люцынка. Захаванне вялікага суцэльнага ляснога масіву побач з густанаселенымі раёнамі тлумачыцца надзвычай неўрадлівымі глебамі, якія на працягу стагоддзяў рабілі эканамічна невыгодным земляробства ў гэтым рэгіёне: спробы раскарчоўваць лясы пад ворыва, у адрозненне, напрыклад, ад левабярэжжа Нёмана (Новагародскага ваяводства), відавочна не акупляліся. Вядома, што яшчэ князь Вітаўт перад Грунвальдскай бітвай у 1409 годзе адлоўліваў тарпанаў на тэрыторыі Налібоцкай пушчы.

Кансалідацыі абшару Налібоцкай пушчы спрыяла канцэнтрацыя гэтых земляў ва ўладаннях роду Радзівілаў. Яшчэ ў 1555 годзе Мікалай Радзівіл Чорны выкупіў у шляхціцаў Шэметаў і Завішаў мястэчка Налібокі з землямі і лясамі. У 1586 годзе, падчас падзелу радзівілаўскіх уладанняў паміж трыма галінамі роду і ўтварэння Нясвіжскай, Клецкай і Алыцкай ардынацый, Налібокі трапілі ў склад Алыцкай ардынацыі, уладальнікам якой быў Станіслаў Радзівіл (1559—1599)[Крывашэеў] Jankowski Cz. Powiat Oszmiański. Materjały do dziejów ziemi i ludzi. Część pierwsza. Petersburg, 1896. S. 107.. Але Налібокі былі толькі адным з кавалкаў велізарнай пушчы, значная частка якой да канца XVI стагоддзя знаходзілася ў руках іншых уладальнікаў. Нясвіжскі ардынант Мікалай Крыштаф Сіротка, на працягу 1594—1595 гадоў набыў мястэчкі Дзераўное і Хатава, часткова купленыя ў Мікалая Русецкага, часткова атрыманыя ў пасаг ад жонкі[Крывашэеў] Jankowski Cz. Powiat Oszmiański… S. 108.. У выніку гэтага асноўная частка Налібоцкай пушчы апынулася ў складзе радзівілаўскіх латыфундый, але была падзелена паміж рознымі землеўласнікамі, найперш Нясвіжскай і Алыцкай ардынацыямі. Калі Станіслаў Радзівіл памёр, не пакінуўшы нашчадкаў, Налібокі з землямі і лясамі перайшлі да складу Нясвіжскай ардынацыі, што фактычна аб’яднала цяперашнюю Налібоцкую пушчу ў руках аднаго ўладальніка. Але нясвіжскія ардынаты не разглядалі гэтыя валоданні як адно цэлае, таму дзяленне на ўласна Налібоцкую, Дзераўноўскую і Хатаўскую пушчы, пазней пушчы-падлавецтвы, захоўвалася і надалей.

За тымі часамі пушча выкарыстоўвалася, апроч палявання (у т. л. прамысловага, у асноўным на баброў, а таксама выдраў, норак і інш.) і бортніцтва (з якога ўладальнікі лясоў атрымоўвалі «палавічнае»), галоўным чынам для лесанарыхтовак, у пушчы не было ніводнай буды, Генеральная рэвізія пушчаў 1699 годзе адносна прадпрыемстваў такога тыпу адназначна зазначыла: «Што тычыцца попелаў альбо паташаў — няма нідзе і не будзе.»[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 400.. Паводле рэвізіі пушчаў 1699 года ў Налібоцкай пушчы адзначаны наступныя прамысловыя пароды дрэваў: «… маюцца ў ёй дубы густыя, прыдатныя для розных заморскіх тавараў: брусоў („balow“), бартахольцаў (відаць, маецца на ўвазе буйная клёпка — фашольц. „bartoholc“), ванчосаў („wantczosow“), клёпак („klepek“) розных … Ёсць таксама мачты („maszty“) на адным месцы ў паўмілі ад ракі, што ўцякае ў Нёман … Ёсць таксама цамры („czamrowina“) … што ёсць трохі ліп, клёнаў, ясеняў, то з іх рамеснікі робяць што атрымаецца …». Бачна, што ў пушчах быў прадстаўлены дастаткова шырокі комплекс экспартнай драўніны. Першасная перапрацоўка таварнай драўніны ажыццяўлялася на пільнях, размешчаных у самой пушчы. Туды ссечаныя бярвёны дастаўлялі адразу з лесапавалу. У Налібоцкай, Дзераўноўскай, Хотаўскай пушчы дзейнічаў цэлы шэраг такіх прадпрыемстваў. Пры саміх пільнях нярэдка працавалі і так званыя шліфірні — майстэрні, дзе ажыццяўлялася шліфоўка дошак. Іх прадукцыя была запатрабавана і на ўнутраным рынку, а таксама ў панскай гаспадарцы. Асноўнай прадукцыяй пільняў былі менавіта дошкі. Пераважная іх колькасць рабілася з сасны і толькі рэшта з ліпы, бярозы, дубу і часам з алешыны. Калоды рабіліся толькі з дубу ці сасны[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 2. С. 201. Арк. 29 адв.-31 адв.. Выраблены лес, пасля першаснай перапрацоўкі на тартаку, а часта і мінуючы гэту фазу, паступаў на склады — румы[Крывашэеў] Мелешко В. И. Очерки аграрной … С. 138., далей адбывалася ацэнка яго якасці і прыкладнае вызначэнне кошту, пасля гэтага тавар сплаўляўся за мяжу. Сама пушча прымацоўвалася да гданьскага рынку, які з’яўляўся для яе найзручнейшым, апошняе палажэнне было адмыслова прапісана ў дакументах.

XVIII—XIX стагоддзі

Кіраванне пушчай