Ян Маёравіч Арлазораў (, , СССР — , , Германія) — расійскі тэатральны і эстрадны акцёр. Заслужаны артыст Расіі, лаўрэат Усерасійскага конкурсу артыстаў эстрады.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і адваката, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Маёра (Мэера) Самойлавіча і лекара-хірурга Раісы Якаўлеўны Арлазоравай, родам з Харкава (Ян насіў прозвішча маці). Скончыў Шчукінскае тэатральнае вучылішча, працаваў у Цэнтральным дзіцячым тэатры. З канца 1970-х гадоў — у тэатры імя Массавета, у пачатку 1990-х гадоў перайшоў на эстраду.

Смерць 7 сакавіка 2009 года ў Берліне Арлазораў сканаў пасля цяжкай і працяглай хваробы (рак, па некаторых дадзеных — пухліна страўніка В Германии скончался Ян Арлазоров ). У сувязі з цяжкай стратай папулярнага артыста Расійскай эстрады, свае спачуванне родным і сябрам выказалі: Клара Новікава, Аркадзь Арканаў, Уладзімір Вінакур, Мікалай Лукінскі, Міхаіл Чуеў, Мікалай Бандурын, Міхаіл Вашукоў, Яўген Петрасян, Алена Сцепаненка, Яўхім Шыфрын і шматлікія іншыя дзеячы культуры. Развітанне з артыстам адбудзецца 11 сакавіка 2009 года ў Маскве. Яна Арлазорава пахаваюць на Вастракоўскіх могілках.

Вядомыя вобразы Касірка вакзалу (знакамітая фраза Госпидя!) Чалавек з народу (знакаміты зварот Эй, мужик!)

Фільмаграфія 1972 — Хроника ночи 1980 — Пиф-паф, ой-ой-ой 1988 — Цитата (тэлеспектакль) 1996 — Карнавальная ночь-2 2006 — Весёлые соседи

Крыніцы