Уладзі́мір Пятро́віч Уго́льнік (, Мінск, Беларуская ССР — , Мінск, Беларусь) — беларускі гітарыст, педагог .
Біяграфія У 1961 годзе паступіў у музычную школу па класе скрыпкі, у 1968 годзе — у музычнае вучылішча па класе альта. З 1968 года граў у біт-гуртах і вакальна-інструментальных ансамблях . У 1992 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут культуры па класе гітары. Працаваў з Віктарам Вуячычам, у ансамблі «Верасы», у аркестры Беларускага цырка, у аркестрах «Praha Cirk Centrum» і «Cyrk Peniny» (Польшча), музычным рэдактарам мінскага тэатра «Хрыстафор». З 2006 года з’яўляўся дацэнтам кафедры эстраднага мастацтва БДУКМ, дзе выкладаў гітару.
Памёр у 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска з-за хваробы сэрца.
Творчасць Пісаў музыку для тэатраў (Беларускі тэатр музычнай камедыі), тэлебачання, радыё, фільмаў, рэкламных ролікаў. На пласцінках былі выдадзены два альбома «Дневные сны» (1998) і «Задушевный рок-н-ролл» (2005), якія былі запісаны ў дуэце з Таццянай Каненковай. Разам з гітарыстам Генадзем Старыкавым стварыў творчы дуэт «Старик и Угол». З’яўляўся удзельнікам джазавых і рок-фэстаў у Беларусі, Расіі, Літве, Польшчы, Латвіі. Граў сольныя канцэрты аўтарскай музыкі . У інтэрв’ю тэлеканалу СТБ адзначаў :
Дыскаграфія «Дневные сны» (1998) «Владимир Угольник №2» (2001) «Задушевный рок-н-ролл» (2005)
Бібліяграфія Фарміраванне прафесійных якасцей будучых эстрадных выканаўцаў у працэсе сумеснай дзейнасці кафедры мастацтва эстрады і Маладзёжнага тэатра эстрады / У. П. Угольнік, В. П. Раінчык // Сацыяльна-гуманітарныя навукі ў сістэме вышэйшай школы : матэрыялы навукова-метадычнай канферэнцыі (5—6 лютага 2002 г.). — Мінск, 2003. — С. 211—215.
Гітара сама не зайграе / Уладзімір Угольнік ; гутарыў Алесь Кірыковіч // Літаратура і мастацтва. — 2006. — 10 сакавіка. — С. 10. Гитарозавр / Владимир Угольник ; беседовала Татьяна Батюк // Минский курьер. — 2006. — 11 октября. — С. 13. Гитарная атака Владимира Угольника / беседовал А. Зотов // Знамя юности. — 1999. — 16 марта. КраеУгольная гитара Беларуси / Владимир Угольник ; беседовала Марина Тихомирова // Jazz-квадрат. — 2007. ― № 6. ― С. 22―24.
Спасылкі
Катэгорыя:Гітарысты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў