Ідрыса Куятэ (; нар. , Бінжэрвіль, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру на радзіме ў клубе «Афрыка Спортс». У 2010 годзе перабраўся ў туніскі клуб «Сфаксьен», у складзе якога стаў чэмпіёнам краіны, а таксама пераможцам Кубка канфедэрацый КАФ — другога па значнасці клубнага афрыканскага турніра.
У жніўні 2016 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з БрэстаНападающий из Кот-д'Ивуара Куяте подписал контракт с брестским "Динамо", дзе стаў адным з асноўных нападнікаў. За паўгады забіў 5 галоў у 13 матчах за «Дынама».
У пачатку 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў казахстанскіх клубах, але ў выніку вярнуўся ў БрэстКуяте вернулся в расположение брестского "Динамо". У першай палове 2017 года згуляў за «Дынама-Брэст» толькі ў трох матчах, і ў чэрвені па заканчэнні кантракта пакінуў камандуСергей Ковальчук о Нивалдо, Диксоне Афоаква и Куяте.
У жніўні 2017 года стаў іграком ліванскага клуба «Аль-Ахед». У чэрвені 2018 года перайшоў у казахстанскі «Акжайык», аднак ужо праз два месяцы пакінуў каманду і далучыўся да туніскага «Манасціра», за які гуляў да канца 2018 года.
У першай палове 2019 года выступаў за аманскі клуб «Аль-Нахда», у сезоне 2019/20 гуляў за клуб «Фарка» ў другім дывізіёне Егіпта.
Міжнародная кар’ера У 2010 годзе правёў адзін матч за моладзевую зборную Кот-д’Івуара.
Дасягненні Чэмпіён Туніса: 2012/13 Срэбраны прызёр чэмпіянату Туніса: 2013/14 Пераможца Кубка канфедэрацый КАФ: 2013 Уладальнік Суперкубка КАФ: 2014 Уладальнік Кубка Беларусі: 2017
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Кот-д’Івуара Катэгорыя:Ігракі ФК Афрыка Спортс Катэгорыя:Ігракі ФК Сфаксьен Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Ахед Катэгорыя:Ігракі ФК Акжайык Уральск Катэгорыя:Ігракі ФК Манасцір Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Нахда Эль-Бураймі Катэгорыя:Ігракі ФК Фарка