Універсітэт імя Ёсіпа Юрая Штросмаера ў Осіеке () — універсітэт у харвацкім горадзе Осіек. Заснаваны ў 1975 годзе. Ва ўніверсітэце навучаецца 20 000 студэнтаў (2008 год), працуе 1150 навукоўцаў. Рэктар універсітэта — Гордана Кралік. Універсітэцкая бібліятэка налічвае больш за 550 000 тамоў.

Гісторыя Навучанне ў вышэйшых школах мае ў Осіеке доўгую традыцыю. Яшчэ ў 1707 і 1724 гадах тут былі заснаваныя школа філасофіі і школа багаслоўя. У 1959 годзе ў Осіеке адкрыўся філіял эканамічнага факультэта Заграбскага ўніверсітэта. 26 сакавіка 1975 харвацкі парламент прыняў рашэнне аб заснаванні ў горадзе Осіек паўнавартаснага ўніверсітэта. Установа вядома перш за ўсё як педагагічны ўніверсітэт, паколькі ён працягваў традыцыю мясцовай педагагічнай акадэміі.

Галоўны корпус універсітэта быў пабудаваны ў 1895 годзе.

Універсітэт названы ў гонар каталіцкага тэолага і палітыка (1815-1905).

Структура Факультэт грамадзянскага будаўніцтва, з кафедрамі грамадзянскага будаўніцтва, гідратэхнікі, кіравання будаўніцтвам Факультэт электратэхнікі, з кафедрамі электратэхнікі, сувязі і інфарматыкі і электратэхнікі Юрыдычны факультэт Факультэт сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі, з дэпартаментамі сельскай гаспадаркі, землекарыстання, машынабудавання, заатэхнікі, экалогіі Факультэт каталіцкай тэалогіі Факультэт сельскагаспадарчага машынабудавання і харчовых тэхналогій, з аддзеламі харчовых тэхналогій, харчовай інжынерыі, тэхналогіі вытворчых працэсаў Факультэт машынабудавання, тут займаюцца распрацоўкамі, вытворчасцю, лагістыкай, матэрыялазнаўствам, інжынернымі тэхналогіямі Медыцынскі факультэт з кафедрамі медыка-біялогіі і медыцыны Педагагічны факультэт з настаўніцкім дэпартаментам Факультэт філасофіі з кафедрамі філасофіі, педагогікі, псіхалогіі, гісторыі, мовы і літаратуры (харватыстыкі, германістыкі, англістыкі) і інфармацыйных навук Факультэт эканомікі і прадпрымальніцтва з дэпартаментамі: рэгіянальнае планаванне і кіраванне, фінансы, маркетынг, кіраванне бізнесам (эканоміка, камп'ютарныя навукі, гандаль і лагістыка) Біялагічны факультэт Хімічны факультэт Матэматычны факультэт Фізічны факультэт Акадэмія мастацтваў з аддзяленнямі музыкі, мастацтва і драмы

Літаратура Ljetopis— Pedagoški fakultet, Sveučilište J. J. Strossmayera, Osijek, 2000. Sveučilište J. J. Strossmayera u Osijeku, Osijek, 1991/1992.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Осіек Катэгорыя:Універсітэты Харватыі Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1975 годзе