Ві́ктар Ільі́ч Лі́венцаў () — беларускі дзяржаўны дзеяч, савецкі партызан, Герой Савецкага Саюза (1944).
Удзельнік абарончых баёў у Беларусі ў 1941 годзе і партызанскага руху ў Беларусі ў 1941—1943 гадах. Старшыня Камітэта па фізічнай культуры і спорце пры Савеце міністраў БССР (1958—1978), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5 — 10 скліканняў.
Біяграфія Нарадзіўся 21 красавіка 1918 года ў вёсцы Давыдаўка (цяпер — пасёлак гарадскога тыпу ў Ліскінскім раёне Варонежскай вобласці). 1937 год — скончыў 2 курса Варонежскага педагагічнага інстытута. 1937—1938 — настаўнік сярэдняй школы г. Свабода (цяпер — Ліскі). 1938—1939 — служба ў 20-м кавалерыйскім палку 4-й кавалерыйскай дывізіі, затым — у 37-м стралковым палку 56-й стралковай дывізіі намеснікам палітрука палкавой батарэі. 1939 — удзел у паходзе ў Заходнюю Беларусь. 1939—1940 — удзельнік савецка-фінскай вайны на пасадзе палітрука мінамётнай роты. 1941 — скончыў Гродзенскае ваенна-палітычнае вучылішча. 1941 — з першага дня вайны ўдзельнічаў у абарончых баях на тэрыторыі сучасных Гарадзенскай і Брэсцкай абласцей. Апынуўшыся ў акружэнні, у акупаваным г. Бабруйску стварыў падпольную групу, а затым буйны партызанскі атрад (752-й), стаўшы яго камандзірам. 1943 — атрад Лівенцава загадам Цэнтральнага штаба партызанскага руху быў ператвораны ў 1-ю Бабруйскую партызанскую брыгаду, якая дзейнічала на тэрыторыі сучасных Магілёўскай і Гомельскай абласцей Беларусі. 25 снежня 1943 года каля пасёлка Парычы партызаны сустрэліся з савецкай ваеннай разведкай, затым брыгада некалькі дзён трымала абарону на ўчастку фронту. 1944—1950 — сакратар, другі сакратар ЦК ЛКСМ Беларусі. 1952 — скончыў партыйную школу пры ЦК КПБ. 1955 — скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. 1958—1978 — старшыня Камітэта па фізічнай культуры і спорце пры Савеце міністраў БССР. 1978—1986 — кіраўнік справамі ЦК КПБ.
Абіраўся кандыдатам у члены ЦК КПБ, на XXIV з’ездзе — членам ЦК КПБ. Заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларускай ССР, ганаровы грамадзянін г. Бабруйска Магілёўскай вобласці Беларусі (1984).
Памёр 28 верасня 2009 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» — 1 студзеня 1944 года (медаль № 2631)Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1. Ордэн Леніна (двойчы). Ордэн Чырвонага Сцяга (двойчы). Ордэн Айчыннай вайны I ступені (двойчы). Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ордэн Дружбы народаў. Ордэн Чырвонай Зоркі. Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені. Ордэн «Знак Пашаны». Ордэн «За службу Радзіме» III ступені (Беларусь). Медалі.
Аўтар кнігі Партизанский край. 1983.
Ушанаванне памяці Імем Героя названы вуліцы ў Мінску і ў Бабруйску.
Літаратура
Герои Советского Союза. Краткий биографический словарь. — Т. 1. — М.: Воениздат, 1987. Всенародная борьба в Белоруссии: В 3 т. — Минск: Беларусь, 1984. Кулешов А. П. Все новые горизонты [О В. И. Ливенцеве]. — М.: Физкультура и спорт, 1975. — 215 с. — (Сердца, отданные спорту).
Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы фізічнай культуры БССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Постаці Гомельскай вобласці Катэгорыя:Постаці Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Постаці Гродна Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Бабруйска Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Старшыні Камітэта па фізічнай культуры і спорце пры Савеце міністраў БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны