Уладзімір Крукоўскі (, — , ) — беларускі мастак-плакатыст.

Біяграфія Скончыў сярэднюю школу ў Ружанах (1954). Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце, служыў у войску. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1972).

З 1979 года мастацкі рэдактар часопісаў «Маладосць», «Мастацтва Беларусі», бюлетэня Помнікі гісторыі і культуры Беларусі, з 1989 года часопіса «Спадчына».

З 1975 года сябра Беларускага саюза мастакоў. Член Беларускай асацыяцыі журналістаў. Член БНФ з дня заснавання.

Жанаты, бацька дваіх дзяцей. Жыў у Мінску. Памёр на 86-м годзе жыцця.

Творчасць Асноўная тэматыка плакатаў — гісторыя, культура, экалогія, антываенныя і юбілейныя тэмы, афішы. Аўтар (разам з Я. Куліком) эталона дзяржаўнага герба «Пагоня» (1991), а таксама сцяга і малой эмблемы БНФ.

З 1972 года ўдзельнік усесаюзных, рэспубліканскіх і замежных, персанальных і тэматычных выставак плакату. Творы захоўваюцца ў музеях Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі.

Аўтар публікацый па гісторыі беларускай прыватнай геральдыкі (часопіс «Спадчына», 1993—1995). Артыкулы У. Крукоўскага друкаваліся таксама ў часопісу «Наша вера», штотыднёвіках «ЛіМ», «Наша Ніва», газетах «Голас Радзімы», «Рунь», «Народная воля».

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве», медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.

Літаратура

Спасылкі Персанальная старонка Ул. Крукоўскі на сайце «Беларускі плакат» ТРЫПЦІХ «ПАМЯЦІ КАЛІНОЎСКАГА» 120 ГАДОЎ «МУЖЫЦКАЙ ПРАЎДЗЕ»

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-плакатысты Беларусі