Краму́шаўка — рака ў Беларусі, у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Нёман.
Даўжыня ракі 21 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 101 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,9 м/км. Пачынаецца каля вёскі Крываногава, упадае ў Нёман за 1 км на захад ад вёскі Пудзіна. Цячэ пераважна праз лес. Злева ўпадае рака Налібаўка. Вадазбор на паўночных схілах Навагрудскага ўзвышша (у верхнім цячэнні) і Нёманскай нізіне. Ад яе вусця ўздоўж левага берага Крамушаўкі на працягу 2 км меліяраваны поймавы ўчастак, вада з якога скідваецца ў раку.
Літаратура
— С. 447. — С. 61.
Катэгорыя:Рэкі Навагрудскага раёна Катэгорыя:Прытокі Нёмана