Музей пісанкі — музей дэкаратыўных велікодных яек у горадзе Каламыя Івана-Франкоўскай вобласці. У калекцыі музея больш 6000 яек з розных рэгіёнаў Украіны і краін свету. Сярод экспанатаў музея і яйка з аўтографамі вядомых палітычных дзеячаў Украіны. Па выніках акцыі «Сем цудаў Украіны» музей заняў 8-е месца па галасах інтэрнэт-карыстальнікаў і 17-е месца па галасах экспертаў.

Музей быў створаны на аснове калекцыі яек у Каламыйскім музеі народнага мастацтва Гуцульшчыны і Пакуцця імя Іасафата Кобрынскага. Спачатку экспазіцыі праводзіліся ў Каламыйскай царкве святога Дабравешчання. 23 верасня 2000 года падчас 10-га Міжнароднага гуцульскага фестываля музей быў адкрыты ў спецыялізаваным будынку, часткай якога з’яўляецца помнік пісанцы, вышыня якой дасягае 13,5 метраў, а дыяметр 10 метраўМузей Писанка в г. Коломыя.«Where Easter Eggs Rival The Rainbow.» Popular Mechanics, April 1944, pp. 88-89.. Такім чынам каламыйскі помнік з’яўляецца самай вялікай пісанкай у свеце. Будынак быў спраектавана Ігарам Еўстахіевічам Шуманам, афармлялі ансамбль мясцовыя мастакі Васіль Андрусь і Міраслаў Ясінскі. Памяшканне музея выраблена цалкам з каляровага шкла, а агульная плошча створанага такім чынам вітража больш 600 квадратных метраўНайоригінальніші будівлі України.

Гл. таксама Пісанка

Літаратура Крайний Иван (Ивано-Франковская область) Скарбниця диво–яєць. Про те, як виник єдиний у світі Музей писанкового розпису, з’явилися президентські автографи на яйцях та які обереги горяни замуровують у фундаменти своїх осель // «Украина молода» № 066 за 20 апреля 2011 года, С. 10

Спасылкі Музей «Писанка» Музей Писанковой Розписи Коломыйский музей «Писанка» в проекте «7 чудес Украины» Статья про музей «Писанка» в Коломые Музей Писанки в Коломые (фото и описание)

Катэгорыя:Музеі Украіны Катэгорыя:Каламыя