Гану́тка — рака ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Уса (басейн Бярэзіны).
Даўжыня ракі 18 км (12 км з іх на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна)Общая характеристика речной сети Минской области . Плошча вадазбору 90 км². Пачынаецца за 2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Горкі Чэрвеньскага раёна. Упадае ва Усу каля вёскі Галаўныя Ляды Бярэзінскага раёна. Рэчышча часткова каналізаванае. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. У басейне Гануткі (каля вёскі Падасінаўка) знаходзіцца возера, з якога ў раку выцякае ручай. Каля вёсак Малая Ганута і Вялікая Ганута на рацэ плаціна і сажалка.
Каля ракі вёскі Клімаў Лог, Вялікая Ганута, Малая Ганута (Чэрвеньскі раён), Калюга 1 і Калюга 2 (Бярэзінскі раён).
Літаратура
Ліст карты N-35-82. Выданне 1982 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области
Катэгорыя:Рэкі Чэрвеньскага раёна Катэгорыя:Рэкі Бярэзінскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны