«Сэкай» ( — самая вядомаяБДГ. Для служебного пользования., № 12 от 03/01/2003 ў 1990-я гады фінансавая піраміда ў Беларусі. Зарганізаваў яе майстэр каратэ (4-ы дан) і айкідо, святар японскай секты оамота Валерый Францавіч Буяк, вядомы таксама як Бумата Мататацу ().
Баявыя мастацтвы і «Сэкай» У 1988 годзе Буяк заснаваў цэнтр баявых мастацтваў «Сэкай»«Вячэрні Мінск» 10.11.1988 г. «Будзе Цэнтр ушу» А. Дзядзюля. Калектыў байцоў пад рукаводствам В. Ф. Буяка дэманстраваў майстэрства баявых мастацтваў у 1988—1991 годы на сцэнах СССР «Знамя Юности» 7.02.1990 г. Показывает «Сэкай». У цэнтры вялося навучэнне каратэ, дзюдо, ушу, дзюдзюцу і айкідо«Знамя Юности» 16.10.1991 г. Сэкай — Врата Пути«Фізкультурнік Беларусі» 25.09.1990 г. «Айкідо — шанц для ўсіх». Цэнтр «Сэкай» правёў у 1996 годзе баі без правілаў «Містар Асілак Сэкай»«Вячэрні Мінск» 23.11.1995 г. Валерый Буяк: «Усё рашаюць майстэрства и характар»«Вячэрні Мінск» 26.01.1996 г. «Што такое добра і што такое дрэнна» Аляксандр Асіпенка.
Сістэма «Сэкай» Валерый Буяк не абмяжоўваўся баявымі мастацтвамі. У 1991 годзе ён заснаваў малое прадпрыемства «Сэкай» для арганізацыі трэніровак у цэнтры баявых мастацтваў. Але пазней пачалі стварацца і іншыя фірмы: «Скора», «Карагумі», «Сэкай-інвест»рэгістрацыя акцый «Сэкай-інвест», «Сэкай-траст», «Сэкай-прэс», «Сэкай-фінанс», «Сэкай-М» у Маладзечне і «Сэкай-М» у Маскве, «Сосны і Волны» (Маладзечна), «Казна», «Інтэлтраст», «Дэчэма», загранічнае афшорнае прадпрыемства «Sekai Trustee Services» і інш. Усе яны і складвалі сістэму фірмаў «Сэкай» і дзейнічалі пад агульнай гандлёвай маркай «Сэкай». Кожнае прадпрыемства займалася сваёй справай. Напрыклад, «Сэкай-прэс» было выдавецтвам Усе кнігі выдавецва «СЭКАЙ» , выпускаліся два часопісы «Кэмпа» Журнал КЭМПО: боевые искусства вчера и сегодня 2.96 «Сэкай-пресс» ISBN 0131-2382 і «Свет баявых мастацтваў», кнігі па каратэ, айкідо, ніндзюцуКнига — Ниндзюцу. Искусство быть невидимым., Драгер Д. і нават японскай мове (ISBN 985-6309-01-8). Былі таксама кнігі і па ахове (ISBN 985-6309-18-2 Тарас А. Е. Безопасность бизнесмена и бизнеса. Мн. Сэкай-пресс, 1996)Книга «Безопасность бизнесмена и бизнеса».
«Сэкай-траст» мела ліцэнзію на работу з каштоўнымі паперамі і была зарэгістравана на Беларускай біржы як удзельнік рынку гэтых папер. «Сэкай-фінанс», «Казна» дзейнічалі ў фінансавым асяроддзі, менавіта з вексялямі. Ад сваяго імя Валерый Буяк заключваў дагаворы пазыкі з грамадзянамі і гэтыя грошы шлі на фінансаванне мерапрыемстваў і інвестыцый ад імя «Сэкай»: канцэрт швецкай суполкі «Army of Lover’s», баі без правілаў «Містар Асілак Сэкай», дуэт «Дзі Бронкс і Наталі» Разказ аб Наталі Арт у «Комсомольской Правде» 17.07.2008 г. . Усяго ён так пазычыў больш за мільён долараў ЗША ў тысяч укладчыкаў у Беларусі. 4 мая 1996 года выйшаў Указ Прэзідэнта аб прыпынку дзейнасці фінансавых кампаній і «Сэкай» спыніў прыём і выплаты па дагаворам пазыкі, што вызвала паніку сярод укладчыкаўСтрасти по «Сэкаю» «БДГ» 20.06.1996 г.Апёкшыся на «МММах» і на «Сэкай» варта было б «падзьмухаць» «Звязда» 19.06.1996 г.«Сэкай»: чакаем раз’яснення «Вячэрні Мінск» 26.06.1996 г.. Гэта пабудзіла міліцыю завесці крымінальную справу да Валерыя Буяка і 27 чэрвеня 1996 года Буяк быў арыштаваныСэнсэй — в СИЗО, заимодатели — в слезах «БДГ» 8.07.1996 г.Кіраўнік Сістэмы «Сэкай» — за кратамі. «Звязда» 6.07.1996 г. з абвіначваннем у адсутнасці ліцэнзіі. Але Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 3 ліпеня назваў Буяка махляром і сказаў, «что глава „Сэкая“ будет сидеть до тех пор, пока не вернет людям все заимствованные у них деньги» Сидельцы «Имя» 9.08.1996 г.. Толькі праз палову года, да 27.12.1996 года, калі належна было па Працэсоваму Кодаксу вызваліць Буяка, яму прымянілі абвінавачванне ў махлярствеНовый год «Сэнсэй» встретит в СИЗО «БДГ» 23.12.1996 г.. Справу кіраўніка «Сэкай» у судзеДело «Сэкай» направлено в суд. «БДГ» 9.01.1998 г. Фрунзенскага раёна Мінску слухалі аж год і шэсць месяцаў і ў пачатку жніўня 1999 года быў зачытаны прыгавор — 10 гадоўСэнсэй атрымаў па заслугам. Але падманутым кліентам «Сэкай» ад гэтага не лягчэй. «Звязда» 06.07.1999 г..
Цікава што… Грошы «Сэкай» следствам так і не былі знойдзены…А деньги где? «БДГ» 7.07.1999 г., Дзе грошы «Сэкай»?,Где денежки лежат, или Харакири по-нашенски «Советская Белоруссия» 7.05.2002 г.. Некаторыя фірмы Сістэмы «Сэкай» яшчэ доўга працавалі пасля арышту кіраўніка і нават пасля прыгавору («Сэкай-прэс», «Дэчэма»). Магчыма частка з іх працуе да гэтага часу. Былы кіраўнік «Сэкай» Валерый Буяк зноў з’явіўся на тэлебачанні ў праграме «Бітва экстрасенсэў-8» пад іменем Валекс як экстрасэнсБелорус Валекс на «Битве экстрасенсов» не колдует против соперников і сам сказаў у телеперадачы, што ён «беларускі маўродзі»момант у тэлепраграме з выступам Валекса, а таксама выступіў у майцы з эмблемай «Сэкай»
Спасылкі Афіцыйны сайт «Сэкай» Крымінальная справа «Сэкай» Для служебного пользования., № 3 от 03/04/2002 «Меценат в шлепанцах.» БДГ. Для служебного пользования, № 1 от 01/2003 Валерый Буяк: «Трэцяй пакусы я бы не перажыў» «БелГазета» 25.05.2009 — аб справе «Сэкай» Как живет белорусский Мавроди — бывший миллионер — інтэрв’ю з беларускім Маўродзі
Катэгорыя:Арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Фінансавыя піраміды