Веймар, або Ваймар () — горад у федэральнай зямлі Цюрынгіі ў Германіі, вядомы ў свеце дзякуючы сваёй культурніцкай гісторыі. Размешчаны за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад ракі Ільм, на паўднёвым усходзе ад узвышша Этэрсберг. Горад з’яўляецца чацвёртым горадам паводле насельніцтва ў Цюрынгіі, саступаючы толькі Эрфурту, Ене і Геры.
Веймар з 2004 года з’яўляецца ўніверсітэцкім горадам. Гэты статус ён атрымаў, дзякуючы ўніверсітэту «Bauhaus», Веймарскай вышэйшай школе музыкі імя Франца Ліста, а таксама герцагскай бібліятэцы Ганны Амаліі (па-ням. Herzogin Anna Amalia Bibliothek). Акрамя таго, у Веймары знаходзяцца шматлікія дзяржаўныя і культурныя ўстановы Цюрынгіі: Дзяржаўнае ведамства адміністрацыі Цюрынгіі, Канстытуцыйны суд Цюрынгіі і Дзяржаўнае бюро Цюрынгіі па спадчыне і археалогіі.
Насельніцтва
Культура Нямецкі нацыянальны тэатр у Веймары Веймарскі замак Веймарскі ўніверсітэт «Bauhaus» Веймарская рэспубліка Архіў Гётэ і Шылера Помнік Гётэ і Шылеру Веймарскі цыбульны рынак Музеі Дом Ферэнца Ліста (Веймар) Веймарскі чыгуначны музей
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Карл Філіп Эмануіл Бах — нямецкі кампазітар. Людвіг Бехштайн — нямецкі пісьменнік. Ёган Готфрыд Гердэр — нямецкі паэт, багаслоў, філосаф. Іаган Вольфганг фон Гётэ — нямецкі паэт, драматург, філосаф. Наталля Іванаўна Кісялёва — беларускі ўрач-акушэр-гінеколаг. Алег Ігаравіч Масліеў — беларускі архітэктар. Франц Тэабальд Хорні — нямецкі жывапісец. Карл Фрыдрых Цэйс — нямецкі інжынер і вытворца оптыкі. Фрыдрых Шылер — нямецкі паэт, філосаф, гісторык і драматург.
Гарады-пабрацімы
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт горада Цюрынгія
Катэгорыя:Гарады Цюрынгіі