Мары́я Гео́ргіеўна Про́ніна ( — 2008) — доктар юрыдычных навук, Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, прафесар кафедры савецкага права Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркіЮрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл..
Біяграфія Марыя Георгіеўна скончыла Мінскі юрыдычны інстытут у 1952 годзе. Працавала ў Міністэрстве Юстыцыі Беларускай ССР на пасадзе старшага кансультанта з 1953 па 1956 год.
Працавала старшым кансультантам аддзела органаў ЗАГС Міністэрства юстыцыі БССР (1956 год), а з 1960 года пераведзена на працу ў Вярхоўны Суд Беларускай ССР у якасці кансультанта па абагульненні судовай практыкі.http://jour.folkndl.bsu.by/index.php/personalii/fakultety-i-vuchebnyya-instytuty/79-law/612-pronina-maryya-georgie-na-1931-2008
З 1960 года залічана ў аспіранту аддзела прававых навук Акадэміі Навук Беларускай ССР. Працавала на пасадах малодшага навуковага супрацоўніка, а потым і старшага навуковага супрацоўніка гэтага ж аддзела з 1965 па 1984 год.
Была загадчыцай кафедры савецкага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта народнай гаспадаркі з 1984 па 1994 год, з 1994 па 1996 прафесар той жа кафедры, а ўжо з 1996 працавала Генеральным саветнікам, начальнікам міжнародна-прававога і працэсуальна-прававога аддзелаў Эканамічнага суда СНД.
Абараніла кандыдацкую дысертацыю ў 1964 годзе ў Інстытуце дзяржавы і права АН СССР па тэме «Дагавор маёмаснага найму паміж сацыялістычнымі арганізацыямі». У 1981 годзе ўжо доктарскую дысертацыю на тэму «Забеспячэнне выканання норма абавязацельственнага права» ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце савецкага заканадаўства.
Вяла педагагічную і навукова-даследчую работу ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, Беларускім дзяржаўным універсітэце, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Была членам савета па абароне доктарскіх дысертацый пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Узнагароды і званні Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны».
Катэгорыя:Дактары юрыдычных навук Катэгорыя:Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь