Свіран — будынак, які існаваў на паўночнай ускраіне вёскі Людзвіноў Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Помнік народнага дойлідства.

Гісторыя Пабудаваны ў XIX — пачатку XX стагоддзя з дрэва. Уваходзіў у комплекс сядзібных пабудоў. Разабраны ў 1980—1990-х гг.

Архітэктура Свіран уяўляе сабой прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак накрыты вальмавым дахам. Сцены з брусоў (рубка вуглоў «у накладку») пастаўлены падрубамі на штандары. На ніжнім паверсе 2 складскія памяшканні з самастойнымі ўваходамі ў падоўжанай сцяне, на верхнім было некалькі памяшканняў, якія злучаліся з ніжнімі лесвіцамі (унутраная планіроўка зменена). Фасады былі расчлянёны карнізам на 2 ярусы. Другі ярус аформлены арачнымі вокнамі.

Літаратура

Катэгорыя:Гаспадарчыя пабудовы Беларусі Катэгорыя:Драўляная архітэктура Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Людзвіноў (Петрыкаўскі раён) Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:Славутасці Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў XX стагоддзі