Уладзімір Мядзведзь (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца балгарскага клуба «Лакаматыў» з Плоўдзіва (у арэндзе з благоеўградскага «Пірына»).

Клубная кар’ера Выхаванец мінскага «Дынама», дарослую кар’еру пачынаў у мазырскай «Славіі», да сезона 2017 стаў рыхтавацца разам з асноўнай камандай мазыран, аднак у першай палове 2017 года выступаў толькі за дубль. У ліпені 2017 года перабраўся ў наваполацкі «Нафтан». 31 ліпеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Слуцка» (1:0). Пазней выступаў за дубль навапалачан, часам выходзячы на замену ў аноўнай камандзе.

У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у брэсцкае «Дынама» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам. У сезоне 2018 выступаў за дубль, за асноўную каманду згуляў у адным матчы чэмпіянату і ў адным матчы Кубка Беларусі.

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Слуцку» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды. У ліпені 2019 года стаў іграком расійскага клуба «Растоў», дзе выступаў за моладзевы склад. У лютым 2020 года, пакінуўшы растоўскую каманду, накіраваўся на прагляд у «Крылы Саветаў» і ў выніку стаў іграком моладзевай каманды клуба, дзе да мая паспеў згуляў у двух матчах, пасля чаго пакінуў клуб.

У ліпені 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Чайкай» з Песчанакопскага, якая выступала ў ФНЛ, аднак хутка разарваў кантракт, пасля чаго праходзіў прагляд у валгаградскім «Ротары» і яраслаўскім «Шынніку». У кастрычніку 2020 года папоўніў склад «Ротара», дзе быў заяўлены за моладзевую каманду, а неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. 21 кастрычніка 2020 года ўпершыню згуляў за «Ротар» у матчы Кубка Расіі супраць «Крылаў Саветаў» (0:3), а 17 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Растовам» (0:4). У чэрвені 2021 года пасля вылету «Ротара» з Прэм’ер-лігі пакінуў клуб.

У ліпені 2021 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Атырау», у складзе якога эпізадычна з’яўляўся на полі. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб. У сакавіку 2022 года папоўніў склад грузінскага клуба «Сіёні», які выйшаў у наймацнейшы дывізіён краіны, пакінуў яго летам таго ж года.

У лютым 2023 года стаў іграком балгарскага «Пірына». У студзені 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў плоўдзіўскі «Лакаматыў».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 (1) дубль Славія 3 0 2017 (2) Д1 Нафтан 6 0 2018 Д1 Дынама 1 0 2019 (1) Д1 Слуцк 4 0 2019/20 (1) мол. Растоў 16 4 2019/20 (2) мол. Крылы Саветаў 2 1 2020/21 Д1 Ротар 3 0 2021 (2) Д1 Атырау 2 0 2022 (1) Д1 Сіёні 3 0 2022/23 (2) Д1 Пірын 3 0 2023/24 (1) Д1 Пірын 10 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Растоў Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара Катэгорыя:Ігракі ФК Ротар Валгаград Катэгорыя:Ігракі ФК Атырау Катэгорыя:Ігракі ФК Сіёні Балнісі Катэгорыя:Ігракі ФК Пірын Благоеўград Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Плоўдзіў