Самюэль Адэоіба (нар. ) — нігерыйскі футбаліст, абаронца літоўскага клуба «Хегельман» з Каўнаса.

Кар’ера У 2012 годзе прыехаў у Беларусь, каб гуляць у футбол. Стаў працаваць у Беларусі і вучыцца ва ўніверсітэце, паралельна трэніруючыся, некаторы час падрымліваў форму з камандай «Смалявічы-СТІ»"Белорусы думают, что мы ходим голышом и едим людей". Нигерийский футболист — о жизни в Минске .

З 2016 года стаў выступаць за дубль футбольнага клуба «Крумкачы». У пачатку 2017 года стаў трэніравацца з асноўнай камандай сталічнага клуба, у лютым падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» на два гадыОдеоибо продлил контракт с «Крумкачамі» на два года. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 красавіка 2017 года ў матчы першага тура супраць «Віцебска» (1:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў выступаць у асноўным за дубль.

У ліпені 2017 года разарваў кантракт з «Крумкачамі»"Крумкачы" расторгли контракты с Санцом и Одеоибо і неўзабаве далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2018 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»Сидоренков пополнил тренерский штаб "Гранита".

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў бабруйскай «Белшыне» і ў сакавіку стаў іграком клуба. Дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе. У сезоне 2020 быў асноўным абаронцам бабруйчан у Вышэйшай лізе, але не здолеў выратаваць «Белшыну» ад вылету. У снежні 2020 года пакінуў бабруйскі клубКирисов, Одеоибо и Салимов покинули ФК "Белшина".

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантрактСамюэль Одеоибо стал игроком "Торпедо-БелАЗ". Не меў трывалага месца ў складзе, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клубСамюэль Одеоибо покинул "Торпедо"-БелАЗ.

У лютым 2022 года стаў іграком літоўскага клуба «Хегельман»Экс-защитник "Торпедо-БелАЗ" перешел в литовский клуб.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Нігерыі Катэгорыя:Ігракі ФК Хегельман Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск