Мікраспарыдыі (Microsporidia) — тыпRuggiero et al. (2015) прасцейшых (па іншых класіфікацыях клас або атрад класа кнідаспарыдый), прадстаўлены толькі ўнутрыклетачнымі паразітамі.

Належаць да эўкарыётаў з найбольш простай будовай. Для іх характэрны рыбасомы пракарыётнага тыпу, закрыты ўнутрыядзерны плеўрамітоз, адсутнасць рухомых стадый у жыццёвым цыкле, наяўнасць хіціну ў клетачнай сценцы (што ўласціва таксама архебактэрыям), адсутнасць мітахондрый, пераксісом, хларапластаў, жгуцікаў.

Апісана больш за 70 родаў і 1000 відаў. Унутрыклетачныя паразіты жывёл, пераважна членістаногіх і рыб. У цытаплазме клеткі жывёлы-гаспадара размнажаюцца бясполым шляхам (простае дзяленне і шызаганія). Пасля палавога працэсу (аўтагамія) утвараюцца споры (спораганія).

Споры (даўжыня да 10 мкм) пераважна авальныя, маюць спіральна скручаную трубку, якая забяспечвае пранікненне паразіта ў тканкі новага гаспадара. Выклікаюць захворванні — мікраспарыдыёзы (напр., мікраспарыдыі роду назема).

Больш за 300 відаў паразітуюць на шкодных для чалавека членістаногіх і могуць выкарыстоўвацца як біялагічны сродак барацьбы з імі.

Літаратура

Протисты: Руководство по зоологии / под ред. академика РАН А. Ф. Алимова. — СПб.: Наука, 2000. — Т. 1. — 679 с. ISBN 5-02-025864-4