Рыгор Восіпавіч Няхай (, Сяліба, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум (1935), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Калодзішчанскай сярэдняй школе пад Мінскам. Завочна скончыў літаратурны факультэт Мінскага настаўніцкага інстытута (1939). У 1939 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Паўднёвым, 1-м Украінскім франтах. У 1942—1943 гадах выконваў заданні Галоўнага разведупраўлення Савецкай Арміі ў тыле праціўніка (Кіеў — Чаркасы — Чарнігаў). Быў начальнікам асобага аддзела партызанскага злучэння Рыгора (Юрыя) Збанацкага. Удзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі Польшчы, Германіі, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Венгрыі. Закончыў вайну на Эльбе. З 1946 года працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва». У 1952—1954 гадах — загадчык аддзела крытыкі і публіцыстыкі часопіса «Полымя», у 1956—1957 гадах — рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Сябра СП СССР з 1946 года.
Творчасць Друкавацца пачаў у 1935 годзе (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў вершаў «Па сонечных узгорках» (1939), «Мае пакаленне» (1950), «Вялікі мой і ціхі акіян» (1954), «Размова з восенню» (1961), «Асеннія пракосы» (выбранае, 1973), «Слова сябрам» (1982), зборніка апавяданняў і аповесцей «Навальнічнае рэха» (1958), «Героі не адступаюць» (1965), «Сарочы лес» (1966), «Алёшка-атаман» (1967), «Туман над стэпам» (1971), «Шлях на Эльбу» (1976), нарыса «Минская область» (1968, 2-е дапоўненае і перапрацаванае выданне ў 1974). Для дзяцей напісаў кніжкі «Пра храбрага хлопчыка» (вершы, 1962), «Як расцвітае кветка» (апавяданні, 1968), «Я з табою, гвардыя» (аповесць, 1983). У 1984 годзе выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
На беларускую мову пераклаў «Дзень айца Сойкі» С. Тудара (1952), «Над Чарамошам» М. Стэльмаха (1955), «Памфлеты» Ю. Мельнічука (1961), асобныя творы А. Твардоўскага, М. Рыльскага, П. Тычыны, А. Малышкі, Ю. Збанацкага і іншых рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў.
Зрабіў літаратурны запіс кніг «Партызанскі край» В. Лівенцава (1950), «Браты па зброі» І. Вятрова (1962), «Палескія былі» І. Шубітыдзэ (1969).
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медалі
Літаратура Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. — Т. 4. — Мн., 1994.
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бярэзінскім раёне Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з украінскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову