Ксенія Міхайлаўна Сітнік (н. , , Беларусь) — беларуская спявачка, тэлевядучая, журналіст. Лаўрэат дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне» 2005 года, што праходзіў у бельгійскім горадзе ХаселтІгар Карней. Чаму Ксенія Сітнік сьпявала не па-беларуску?// Радыё «Свабода». 28 лістапада 2005.

Біяграфія Ксенія Міхайлаўна Сітнік нарадзілася 15 мая 1995 г. у Мазыры. Маці Ксеніі — Святлана Стацэнка — працавала мастацкім кіраўніком у студыі эстраднага спеву «ЮМЭС». Бацька Ксеніі, Міхаіл Сітнік — бізнэсмэн.

У 1998 годзе Ксенія паступіла ў ДУ № 34 г. Мазыра. У 2000 годзе яна перамагла на конкурсе «Міс Верасок». У 2001 годзе пачала займацца ў студыі эстраднага спеву «ЮМЭС», кіраўніцаю якой была яе маці.

Ксенія Сітнік удзельнічала ў многіх конкурсах. У 2004 годзе на Міжнародным фестывалі дзіцячага мастацтва «Залатая пчолка» (Клімавічы) Ксенія стала ўладальнікам дыплому першай ступені. У 2005 годзе яна стала пераможцаю ў гарадской алімпіядзе па рускай мове. У ліпені таго ж года Ксенія перамагла ў дзіцячым конкурсе ў рамках фестывалю Славянскі базар у Віцебску, што прынесла ёй знакамітасць у Беларусі. Пасля гэтага Ксенія стала знаёма таксама ў Расіі, Польшчы і Германіі, дзякуючы ўдзелу на шматлікіх конкурсах і фестывалях.

У лістападзе 2005 года Ксенія Сітнік пераможна прадставіла Беларусь на дзіцячым Еўрабачанні з песняю «Мы вместе». А праз год, 26 лістапада 2006 года адбылася прэзентацыя яе дэбютнага альбому, таксама названага «Мы вместе».

У снежні 2005 года Ксенія сыграла галоўную ролю ў навагоднім мюзікле «Зорная ноч-2006». У мае 2006 года з’явіўся першы кліп спявачкі на песню «Маленький кораблик». Пазней з’явіліся кліпы на песні «Простая песенка» і «Нон-стоп».

Ксенія Сітнік вучылася ў мінскай гімназіі № 8 (скончыла ў 2013 годзе з адзнакай) і у мінскай музычнай школе № 10 (скончыла ў 2010 годзе). Да мая 2009 года была вядучай перадачы «Наша пяцёрачка» беларускага тэлеканала «Лад», пакуль перадача не была закрыта; па афіцыйным дадзеным, перадачу было вырашана закрыць, таму што Ксенія пасталела.

15 мая 2010 года, на пятнаццаты дзень нараджэння Ксеніі, у Мінску быў прадстаўлены яе другі сольны альбом «Республика Ксения».

У 2017 годзе Ксенія Сітнік скончыла Англа-амерыканскі ўніверсітэт у Празе, дзе вучылася на журналіста, і атрымала вучоную ступень бакалаўра. Працуе журналістам-фрылансерам у сферы моды.

Дыскаграфія 2006 — «Мы вместе» 2010 — «Республика Ксения»

Зноскі

Спасылкі

Ксенія Сітнік на Voteactors.ru Ксенія Сітнік на kids’music

Катэгорыя:Дзеці-спевакі Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне 2005 Катэгорыя:Удзельнікі дзіцячага конкурсу песні Еўрабачанне