Камсамольская вуліца (раней Феліцыя́наўская, Багадзе́льная) — часткова пешаходная вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Працягласць — каля 800 м ад вуліцы Няміга да вуліцы Кірава. Вуліца пешаходная на адрэзку ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да Нямігі.
На вуліцы размешчаны клуб імя Дзяржынскага, грамадская прыёмная КДБ Беларусі, гімназія, цэнтральная кнігарня.
Гісторыя thumb|злева|Вуліца Багадзельная, 1915 Узнікла ў 16 стагоддзі. Першапачаткова мела назву Феліцыянаўская. Вуліца Феліцыянаўская праходзіла каля Марыінскага касцёла (Кафедральны касцёл на плошчы Свабоды), у адной вежы якога захоўваліся мошчы святога Феліцыяна, абаронцы горада. У пачатку 19 стагоддзя ў выніку ажыццяўлення першага праектнага плану Мінску, зацверджанага 21 лютага 1817 года, была выпрастана. У 1866 годзе вуліца атрымлівае назву БагадзельнаяСписок улиц в городах Минской губернии. «Минские губернские ведомости» №7, 12 февраля 1866 г., бо на ёй знаходзілася гарадская багадзельня. Пасля ўсталявання савецкай улады вуліца пераназвана, з 1922 года яна носіць назву Камсамольская.
Рэканструкцыя
З восені 2017 па чэрвень 2018 года вялася рэканструкцыя Рэвалюцыйнай і Камсамольскай вуліц са стварэннем пешаходнай зоны па праекце «Мінскай спадчыны». Галоўнай вуліцай у рэканструкцыі стала Камсамольская, дзе з’явілася шырокая 250-метровая пешаходная зона ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да Нямігі, праз якую па цотным боку ідзе скразны праезд з паваротам на Рэвалюцыйную, аддзелены слупкамі з ланцугамі паміж імі. Пасярод пешаходнай зоны высадзілі шарападобныя клёны, паставілі лаўкі, гранітныя кветачніцы і стылізаваныя пад даўніну ліхтары, на скрыжаванні з вуліцай Рэвалюцыйнай устаноўлены гадзіннік з паказальнікамі. Пешаходная частка забрукавана гранітнай пліткай, праезд — бетоннайФотофакт: улица Комсомольская стала пешеходнойЗачем столбики? Директор «Мінскай спадчыны» показал пешеходную Комсомольскую и ответил на критику Пешеходную улицу Комсомольскую готовят к открытию. У минчан есть вопросы, и они создали петицию. Колерам было пазначана месца, дзе знаходзіўся касцёл Святога Міхаіла Арханёла. Праект быў раскрытыкаваны грамадскасцю за архітэктурныя рашэнні, захаванне праезду для аўтатранспарту, небяспечныя ланцугі і іншыя элементы на шляху пешаходаў, адсутнасць нармальнай вадасцёкавай сістэмы. На працягу лета 2018 года ў час залеваў скрыжаванне з вул. Рэвалюцыйнай некалькі разоў затоплівала, паколькі ліўневая каналізацыя не спраўлялася з такім аб’ёмам вады, ад падтапленняў пацярпелі кафэ, офісы і крамы. Было прынята рашэнне ўстанавіць дадатковыя дажджавыя прыёмнікіПроблему подтоплений улицы Революционной планируют решить в течение двух недель.
Характэрныя будынкі і збудаванні
Па няцотным баку thumb|злева|Дом № 5 thumb|Дом № 7 thumb|злева|Дом № 9/16 thumb|Дом № 11 thumb|злева|Дом № 13
№ 5 — будынак, пабудаваны ў канцы 19 ст. з цэглы. Трохпавярховы прамавугольны ў плане, з неглыбокім рызалітам у дваровай частцы. Накрыты двухсхільным дахам. Сіметрыя кампазіцыі галоўнага фасада парушаная арачным праездам у вуглавой частцы. Плоскія сцены без дэкору прарэзаныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Тарцы будынка завершаны трохвугольнымі шчытамі. Гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі № 7 — будынак, пабудаваны ў канцы 19 ст. з цэглы. Стары адрас — Багадзельная, 5. Тут размяшчаўся цэнтральны вінны склад братоў Хаецкіных. У магазіне мелася і аддзяленне цэйлёнскага чаю, кавы і какава слыннай маскоўскай фірмы М. Пажывю. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з неглыбокім рызалітам у дваровай частцы. Накрыты пакатым двухсхільным дахам. Галоўны фасад несіметрычны, па вуглах крапаваны плоскімі пілястрамі, на другім паверсе члянёны вялікімі прамавугольнымі вокнамі з ліштвамі. У трохвугольным шчыце тарцовай часткі будынку сегментная люкарна. Гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі. № 9/16 — будынак, пабудаваны ў канцы 19 ст. з цэглы. Аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады вырашаныя строга, збаўленыя дэкора. Па вуглах сцены ўмацаваныя плоскімі лапаткамі. Аконныя праёмы прамавугольныя. Гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі. № 11 (вуліца Рэвалюцыйная, 7) — Дом Вечарэвіна. будынак, пабудаваны ў канцы 19 ст. з цэглы. Стары адрас — Багадзельная, 15. Першапачаткова ў гэтым будынку размяшчалася гасцініца Дрэйцэра на 40 нумароў. У савецкі час тут размяшчалася «Першая савецкая гасцініца»Ад гасцініцы «Белорусь» да гасцініцы Crowne Plaza. Трохпавярховы, трохчасткавая асіметрычная кампазіцыя. Складаецца з трох рознавысокіх пабудоў, якія шчыльна прымыкаюць адна да адной. Гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі. № 13 — будынак, пабудаваны ў канцы 19 ст. з цэглы. Першапачаткова выкарыстоўваўся як гасцініца. Трохпавярховы з паўпадвалам прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад строга сіметрычны. Помнік архітэктуры эклектызму з элементамі класіцызму. Гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі. № 15 — будынак, пабудаваны ў канцы 19 ст. з цэглы. Двухпавярховы, амаль квадратны ў плане будынак, з мансардай. Помнік архітэктуры эклектызму з выкарыстаннем элементаў стыляў класіцызму і ампір. Гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі.
№ 35 (вуліца Кірава, 19) — чатырохпавярховы жылы дом з элементамі стылю канструктывізм (1929; архіт. Г. Кавокін) —
Па цотным баку thumb|Дом № 6 thumb|злева|Дом № 8 № 6 — будынак, пабудаваны ў канцы 18 стагоддзя з цэглы, перабудаваны ў 19 ст. Трохпавярховы будынак складанай канфігурацыі ў плане, накрыты сістэмай аднасхільных дахаў. Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная. Помнік грамадзянскай архітэктуры з элементамі класіцызму. Гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі. № 8 (Рэвалюцыйная, 18) — будынак, пабудаваны ў 1954—1955 гадах. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. № 12 — будынак, гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі. № 14 — будынак, пабудаваны ў 1954—1955 гадах. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. № 16 — пабудаваны ў 1951 годзе. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. № 18 — будынак, пабудаваны ў канцы 19 ст. з цэглы. Гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі. № 20а — гісторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыі. № 22 — будынак, пабудаваны ў канцы 19 ст. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. № 24 — будынак, пабудаваны ў канцы 19 ст. Стары адрас — Багадзельная, 28. У гэтым будынку прадпрымальнікі І. Ш. Блох і І. Я. Ісакаў прымалі замовы па будове вадаправодаў, каналізацыяў, артэзіянскіх калодзежаў, утрымлівалі склад тэхнічнага абсталявання. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.
«Сквер імя Дзяржынскага» thumb|Сквер імя Дзяржынскага
У інтэрнэт-публікацыях сустракаецца памылковая назва бульвара, размешчанага на Камсамольскай вуліцы ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кірава. Насамрэч сквера з такой назвай не існуе.
На бульвары ў 1955 годзе ўсталяваны бюст Ф. Дзяржынскаму (скульптар — З. Азгур, архітэктар — В. Волчак); граніт, бронза; вышыня бюста 1,5 м, пастамента 2,5 м.). Бульвар з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння.
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Верхні горад (Мінск) Катэгорыя:Новы горад (Мінск)