Хальгрымскірк’я ( — царква Халгрымура) — лютэранская царква ў Рэйк’явіку, сталіцы Ісландыі. Чацвёрты па вышыні будынак у Ісландыі, пасля даўгахвалевай радыёмачты Хелісандур, Эйларскага даўгахвалевага радыёперадатчыка і Смараторгскай вежы. Царква названа ў гонар паэта і нацыянальнага лідара Халгрымура Пітурсана, аўтара кнігі «Passion hymns» (Гімны жарсці).
Праект царквы быў распрацаваны ў 1937 годзе архітэктарам Гуд’ёўнам Самуэльсанам. Царква будавалася 38 год. Будаўнічыя работы пачаліся ў 1945 годзе, а скончыліся ў 1986 годзе. Крыпта і хоры былі завершаны ў 1948 годзе, вежа і крылы — ў 1974 годзе. Неф быў асвечаны ў 1986 годзе. Царква знаходзіцца ў цэнтры Рэйк’явіка, і бачна з любой кропкі горада. Яна зрабілася сімвалам ісландскай сталіцы.
У царкве месціцца вялікі арган, створаны германскім майстрам Ёханесам Клайсам з Бона. Арган з’яўляецца механічным, мае 5275 трубкі, яго вышыня 15 м, вага — 25 тон.
Царква выкарыстоўваецца таксама ў якасці аглядальнай вежы, з якой адкрываецца цудоўны від на Рэйк’явік і яго ваколіцы. Перад царквой знаходзіцца статуя Лейфа Шчаслівага, падораная Злучанымі Штатамі Амерыкі ў 1930 годзе ў гонар тысячагадовага юбілею альтынга — Ісландскага парламента.
Гл. таксама
Царква Грундтвіга
Катэгорыя:Рэйк’явік Катэгорыя:Лютэранскія храмы Ісландыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1986 годзе Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гуд’ёўна Самуэльсана