Тэхналогія (ад — мастацтва, майстэрства, уменне і — вывучэнне) — сукупнасць метадаў і інструментаў для дасягнення пажаданага выніку; метад пераўтварэння дадзенага ў неабходнае; спосаб вытворчасці.
Сучасныя тэхналогіі заснаваныя на дасягненнях навукова-тэхнічнага прагрэсу і арыентаваныя на вытворчасць прадукту: матэрыяльная тэхналогія стварае матэрыяльны прадукт, інфармацыйная тэхналогія — інфармацыйны прадукт.
Тэхналогіяй ці тэхналагічным працэсам часта называюць таксама самі аперацыі здабычы, транспарціроўкі і перапрацоўкі, якія з’яўляюцца асновай вытворчага працэсу.
Паводле метадалогіі ААН тэхналогія можа быць у чыстым выглядзе — метады і тэхніка вытворчасці тавараў і паслуг (), альбо ўвасобленай — ахопліваць машыны, абсталяванне, збудаванні, вытворчыя сістэмы і прадукцыю з высокімі тэхніка-эканамічнымі параметрамі ().
Гл. таксама Гідраформінг Стэлс Ханінгаванне
Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Метадалогія