Вуліца Кнорына — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Названа ў гонар савецкага палітычнага дзеяча В. Г. Кнорына. Цягнецца ад вул. Талбухіна ў раёне Дома кіно да вул. Каліноўскага ў раёне Севастопальскага парку. Да скрыжавання з Валгаградскай вул. забудова пераважна складае пяціпавярховыя жылыя дамы, а паміж Валгаградскай і Севастопальскай — прыватны сектар.
Цікавыя факты Экскурсавод і краязнаўца Цімафей Акудовіч падняў пытанне пераназвання некаторых вуліц Мінска, сярод якіх вуліца Кнорына, якой ён прапановаў вярнуць гістарычную назву — Кавалерыйская. Прычынай гісторык лічыць негатыўнае стаўленне В. Кнорына да беларусаў, выказанае, сярод іншага такім чынам: «Час нацыянальных дзяржаў ужо прайшоў. … Мы лічым, што беларусы не з’яўляюцца нацыяй, і тыя этнаграфічныя асаблівасці, якія іх аддзяляюць ад астатніх рускіх, павінны быць выкаранены. Нашай задачай з’яўляецца не стварэнне новых нацый, а знішчэнне старых нацыянальных рагатак. Беларускі ж рух з’яўляецца такім выстаўленнем нацыянальных рагатак»„Звязда“, 6 кастрычніка 1918 г.; цыт. па: Белорусофобы, революционеры и организаторы расстрелов. 9 улиц Минска, которые надо переименовать как можно быстрее // Сitydog.
Спасылкі
Вуліца Кнорына на Мaps.Тut.by
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)