Вінцэнціна (Вінцэнтына, Вінцэнта) Завадская з Жалкоўскіх (; Псеўданімы: W.A.L.Z.;  — ) — беларуская польскамоўная пісьменніца, аўтар папулярнай кулінарнай кнігі «Кухарка літоўская», якая вытрымала каля 15 перавыданняў на працягу 60 гадоў.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1824 годзе ў сям’і віленскага друкара і кнігагандляра Аляксандра Жулкоўскага. У 1843 годзе выйшла замуж за выдаўца Адама Завадскага.

У 1854 годзе ў Вільні была надрукавана яе кулінарная кніга «Кухарка літоўская» (Kucharka litewska), якая стала бест­се­лерам. Перш чым выдаць уласную кулінарную кнігу, яна рэдагавала «Літоўскую гаспадыню» Ганны Цюндзявіцкай.

Памерла 27 жніўня 1894 года. Пахавана ў Вільні на Антакальніскіх могілках.

Гл. таксама Ганна Цюндзявіцкая Ян Шытлер

Літаратура Odyniec Wacław. Przedmowa // Wincenta Zawadzka. Kucharka litewska. — Olsztyn: Wydawnictwo Pojezierze, 1985, ss. V—XI. ISBN 83-7002-253-7

Спасылкі

Kucharka litewska zawierająca przepisy gruntowne i jasne, własnem doświadczeniem sprawdzone, sporządzania smacznych, wykwintnych, tanich i prostych rozmaitych rodzajów potraw tak mięsnych jako i postnych, oraz ciast, legumin, lodów, kremów, galaret, konfitur i innych deserowych przysmaków, tudzież rozlicznych aptecznych zapraw, konserw i rzadszych specjałów, z przydaniem na początku książki dokładnej dyspozycji stołu Przez W.A. Zawadzka. Wyd. XI popr. i pomnozone. Wilno 1913. Druk. J.Zawadzkiego — Эл.рэсурс polona.pl/dlibra

Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларуская кухня