«Белорусская лесная газета» () — беларуская газета па лясной гаспадарцы. Заснавана Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Выдаецца з 1994 года. Выходзіць штотыдзень у чацвер.

Выдаецца на 16-ці палосах фармату А-3, а двойчы на месяц — на 24 поўнакаляровых палосах. Тыраж газеты — больш за 28 тысяч асобнікаў. З’яўляецца адзіным у краіне перыядычным штотыднёвым выданнем, якое працуе па ўсёй праблематыцы лесагаспадарчага і дрэваапрацоўчага комплексаў Беларусі.

Сярод пастаянных падпісчыкаў «Белорусской лесной газеты» — усе без выключэння прадпрыемствы і ўстановы сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі краіны, лесапрамысловыя, дрэваапрацоўчыя вытворчасці, гандлёва-закупачныя арганізацыі, мэблевыя фабрыкі і іншыя прадпрыемствы розных формаў уласнасці. Значнае месца ў яе публікацыях адводзіцца Беларускаму вытворча-гандлёваму канцэрну лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці «Беллеспаперапрам».

На старонках «БЛГ» пастаянна прысутнічаюць адмысловыя падборкі і тэматычныя палосы, прысвечаныя развіццю паляўнічай гаспадаркі і рыбалоўства ў краіне. Дзейнічаюць і карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў чытачоў прэс-клубы «Паляўнічы рог», «Поклевка». У іх, акрамя шырокай прапаганды гэтых відаў адпачынку, значнае месца адведзена апісанню рынку рыштунку, зброі і начыння, а таксама прапаноў па рыбалоўна-паляўнічым турызме і сэрвісе.

Спасылкі Сайт газеты

Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:Газеты на рускай мове Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1994 годзе