Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дукорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

У 1863 г. у в. Дукора было адкрыта народнае вучылішча. У 1906 г. вучылішча стала двухкласным.

У 1918 г. дзякуючы ўраджэнцам Дукоры І. В. Пісарчыку, В. С. Гарбацэвічу тут было адкрыта вышэйшае пачатковае вучылішча. У 1921 г. вучылішча стала школай 2-й ступені (семігодкай). У 1939 г. Дукорская школа стала сярэдняй. Угады Другой сусветнай вайны не дзейнічала.

У 1961—1965 гг. быў пабудаваны тыповы будынак школы.http://schooldukora.edu.minskregion.by/index.php?op=ViewArticle&articleId=2349&blogId=80

Настаўніцкі калектыў Васіль Савіч Гарбацэвіч — беларускі драматург, мемуарыст, педагог. Заслужаны настаўнік БССР.

Вядомыя выпускнікі Уладзімір Елісеевіч Лабанок — Герой Савецкага Саюза. Алесь Пісарык — беларускі паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Андрэй Агеевіч Блажко — арганізатар і кіраўнік дукорскіх партызан. Марыя Андрэеўна Жыдовіч — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук, прафесар , Заслужаны дзеяч навукі БССР. Таццяна Андрэеўна Бандарчык — беларуская актрыса. Сяргей Мікалаевіч Капскі — ваяр-інтэрнацыяналіст. Сяргей Рыгоравіч Шэлег — ваяр-інтэрнацыяналіст.

Дырэктары Святлана Міхайлаўна Гацман

Катэгорыя:Дукорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Катэгорыя:1863 год у Беларусі