Юрый Фёдаравіч Патапаў (, Сяміпалацінск, Казахстан — 13 лютага 2020, г. Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1985).
Біяграфія Нарадзіўся 3 верасня 1930 г. у Сяміпалацінску. Скончыў у 1954 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працаваў у 1954—1963 гадах у Свярдлоўскграмадзянпраекце, кіраўніком групы архітэктараў у ДзіпраНДІ АН СССР у Маскве. З 1963 года галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце, начальнік аддзела ў Дзяржбудзе БССР, галоўны архітэктар БелНДІдзіпрасельбуда, кіраўнік майстэрні ў Гроднаграмадзянпраекце13 февраля 2020 года на девяностом году ушел из жизни Юрий Федорович Потапов. У 1980—1990 гадах галоўны архітэктар інстытута «Белдзяржпраект». З 1990 года да апошніх дзён жыцця кіраўнік творчай майстэрні.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. У 1980—1985 гадах старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі. Член КПСС з 1970 года.
Творчасць
Асноўныя работы на Беларусі (усе ў сааўт.): генплан Бабруйска (1964); праект забудовы Цэнтральнай плошчы (1966), ПДП Паўночнага жылога раёна і забудова мікрараёнаў № 1, № 2 і вул. Леніна (1965—1967), будынак гарвыканкама, 9-павярховага жылога дома (1966) і адм. будынак (1967) у Салігорску; ПДП Паўднёва-Усходняга жылога раёна, добраўпарадкаванне прывакзальнай плошчы (1974—1985), праект планіроўкі і забудовы эксперыментальнага мікрараёна Румлёва (1979), 16-павярховая гасцініца па вул. Савецкіх пагранічнікаў (1982) у Гродне; мост цераз Заходнюю Дзвіну (1973) і добраўпарадкаванне плошчы імя 1000-годдзя Віцебска (1985) у Віцебску; забудова цэнтра в. Расна Камянецкага раёна (1976—1985); тыпавыя праекты жылых дамоў для індывідуальнага будаўніцтва (1975), жылыя дамы з кватэрамі ў двух узроўнях для індывідуальнага будаўніцтва Мінскай вобласці (1979) і дзіцячых дашкольных устаноў (1980—1985); Мінскі лядовы палац спорту (1998), храм Святога Архангела Міхаіла ў Сухараве (2010-я; у сааўтарстве з Валерыем Новікавым); адміністрацыйны будынак па вул. Ляўкова, гандлёва-офісныя комплексы па вул. Веры Харужай, вул. Някрасава, ГЦ «Аквабел» на развязцы МКАД і шматлікія іншыя будынкі ў Мінску.
З іншых работ (усе ў сааўт.): планіроўка і добраўпарадкаванне пл. Камунараў і манумент у гонар Уральскіх камунараў (1957—1958; з Б. А. Ізмадзенавым), 110-кватэрны жылы дом і адм. будынак па вул. Луначарскага, мікрараёны № 5 і № 7 у Паўднёва-Заходнім жылым раёне (1962) у Свярдлоўску; водалячэбніца санаторыя «Беларусь» (1984) у г. Друскінінкай (Літва) і інш.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга ў 1986 годзе.
Сям’я У шлюбе з архітэктарам Асяй Патапавай (нар. 1932).
Бібліяграфія
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Старшыні Беларускага саюза архітэктараў Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Бабруйска Катэгорыя:Архітэктары Салігорска Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары Екацярынбурга