Баранавіцкі павет – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларускай ССР у 1919—1921 гадах. Цэнтр — горад Баранавічы.

Гісторыя Утвораны 6 лютага 1919 года рашэннем Прэзідыума ЦВК БССР у складзе Мінскай губерні.

У 1920 годзе ў павет увайшлі яшчэ 4 воласці: Ляхавіцкая, Мядзведзіцкая, Чэрніхаўская і Ястрамбельская.

З 18 сакавіка 1921 года згодна з Рыжскім мірным дагаворам тэрыторыя павета была перададзена міжваеннай Польскай Рэспубліцы, дзе апынулася ў складзе Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

Воласці 1919 г. Востраўская Гарадзішчанская Дараўская Крывошынская Навамышская Сталовіцкая

1920 г. Востраўская Гарадзішчанская Дараўская Крывошынская Ляхавіцкая Мядзведзіцкая Навамышская Сталовіцкая Чэрніхаўская Ястрамбельская

Літаратура Баранавіцкі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 1. А — Беліца. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., к.: іл. — С. 299. — ISBN 5-85700-074-2.

Катэгорыя:Паветы Мінскай губерні Катэгорыя:Гісторыя Баранавічаў