Інэса Святаславаўна Гадэ (нар. , г. Гомель) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла ў 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1972—1976 гадах архітэктар у інстытуце «Мінскпраект», у 1976—1981 гадах старэйшы архітэктар «Белкамунпраект», у 1981—1994 гадах старэйшы архітэктар вытворчага аддзела, вядучы архітэктар, кіраўнік групы, загадчык сектара інстытута «Белаграпраект», у 1994—1999 гадах дырэктар ТАА «КСЕЛ», у 1999—2001 гадах галоўны архітэктар праектаў «Аўтарампрампраекта», у 2001—2002 гадах галоўны архітэктар прадпрыемства СУП «ІМО», у 2002—2004 гадах начальнік праектнага бюро ТАА «Кобас», у 2004—2006 гадах ГІП у ЗАТ «Вірас», у 2006—2007 — у ПУП «Кестен», у 2007—2008 — у ЗТАА «Мета-Інтэрнэшнл», у 2008—2010 гадах начальнік ўпраўлення па праектаванні ТАА «Сармат», у 2010—2011 гадах ізноў ГІП у ЗТАА «Мета-Інтэрнэшнл», у 2011—2013 гадах намеснік дырэктары па праектаванні, ГІП у «Творчай майстэрні архітэктара Ярмольчыка Р. М.».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1977 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак Сельгастэхпраекта з вылічальным цэнтрам (1975), Палац піянераў і школьнікаў, музычная школа па вул. Матусевіча, лабараторны корпус Белдзіправадгаса (1976), рэканструкцыя фасадаў Рэспубліканскага Дома мадэляў (1977) у Мінску.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Беларускага саюза архітэктараў Катэгорыя:Супрацоўнікі Белкамунпраекта