Міхал Піус Пасхаліс Ромер (, ; 25 красавіка (7 мая) 1880, в. Багдонішкі Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерні, цяпер Панявежыскі павет Літвы — 22 чэрвеня 1945) — польскі і літоўскі вучоны, грамадска-палітычны дзеяч.

Паходжанне З шляхецкага роду Ромераў, сын Міхала Казіміра Ромера (1845—1920) і Канстанцыі з Тукалаў (1847 — ?).

Адукацыя Вучыўся ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве (1901—1902), Парыжскай школе палітычных навук (1902—1905).

Дзейнасць у Расійскай імперыі У 1911—1915 гадах супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва», член рэдакцыі віленскай газеты «Kurier Krajowy» («Краёвы кур’ер»; 1913). Узначальваў віленскую масонскую ложу «Літва». Станоўча ацэньваў грамадска-палітычны і культурны рух беларусаў і літоўцаў, абараняў яго ад нападак польскіх і рускіх шавіністычных колаў. Адзін з галоўных ідэолагаў ліберальна-дэмакратычнага крыла краёўцаў. У 1913—1915 гадах распрацаваў канцэпцыю новай Рэчы Паспалітай у выглядзе канфедэрацыі Польшчы і «гістарычнай Літвы» як самастойных і дэмакратычных дзяржаў. Для вырашэння гэтай задачы ў 1915 годзе далучыўся да легіёнаў Ю. Пілсудскага.

Незалежная Літва У 1919 годзе па даручэнні апошняга вёў у Коўне перагаворы з літоўскім кіраўніцтвам пра стварэнне канфедэрацыі, але літоўскі бок не прыняў гэтую прапанову. У 1920 годзе асудзіў захоп Віленшчыны войскамі генерала Л. Жалігоўскага і ў знак пратэсту пераехаў у Літву. Прафесар права (1922) і рэктар Ковенскага (1927—1928, 1933—1939), прафесар Віленскага (1940—1945) універсітэтаў. У час нацысцкай акупацыі арганізоўваў у Вільні тайнае навучанне, падтрымліваў сувязь з рухам Супраціўлення.

Сям’я У першым шлюбе (17 кастрычніка 1909) з Рэгінай з Ромераў (1882-?), дачкой Эдварда Матэвуша Ромера і Юзэфы з Чахоўскіх, меў дачку Цэліну (1910-?).

У другім шлюбе (23 красавіка 1938) з Ядвігай Чапайце (Čepaitė; 1905—1988). Дзеці: Канстанцыя (нар. 1938). Ядвіга (1940-?), у шлюбе з Вітаўстасам Віткаўскасам (нар. 1939) мела сына Дарыюса (нар. 1963). Жармена (1944-?), у шлюбе з Відасам Закаравічусам (нар. 1944) мела дачку Юліце (нар. 1969).

Творы Römer M. Litwa. Studium odrodzenia narodu litewskiego. — Lwów, 1908 тое ж па-літоўску: «Lietuva. Studija apie lietuvių tautos atgimimą». ISBN 9955-601-94-9 «Konstitucinės ir teismo teisės pasieniuose». ISBN 9986-9004-1-7

Ушанаванне памяці У 2004 годзе Літоўскаму ўніверсітэту права ў Вільнюсе нададзена імя Ромера.

Крыніцы

Літаратура Смалянчук, А. Краёвая ідэя і беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі ў 1920—1930-я гг. / А. Ф. Смалянчук // Homo Historicus 2012. Гадавік антрапалагічнай гісторыі / пад. рэд. А. Ф. Смаленчука. — Вільня: ЕГУ, 2012. — С. 380—405. Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с. Miknys, R. Wilno i Wileńszczyna w koncepcjach Michała Römera i krajowców / R. Miknys // Europa nieprowincjonalna. Non provincial Europe / red. Krystyna Kanecka. — Warszawa : Rytm, 1999. — S. 57—65. Sawicki, J. Michał Römer a problemy narodowościowe na ziemiach byłego Wielkiego Księstwa Litewskiego / J. Sawicki. — Toruń : TNT, 1998. — 153 s. Міхал Ромер. Віленская прэса // Наша слова.pdf № 29 (81), 19 ліпеня 2023. // на pawet.net

Спасылкі

Біяграфія на старонцы ўніверсітэта

Міхал Піус Катэгорыя:Вучоныя Літвы Катэгорыя:Масоны Катэгорыя:Краёўцы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рокішкіскім раёне