«Бабушкінская» () — станцыя Калужска-Рыжскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана ў Бабушкінскім раёне пад скрыжаваннем Енісейскай вуліцы і вуліцы Мянжынскага. Адкрыта 29 верасня 1978 года ў складзе ўчастка «ВДНГ» — «Мядзведкава». Аднаскляпеністая станцыя мелкага залажэння з адной астраўной платформай.

Вестыбюлі Наземныя вестыбюлі адсутнічаюць, уваход на станцыю ажыццяўляецца праз падземныя пераходы, якія маюць выхады на вуліцы Мянжынскага і Енісейскую. У пачатку 2000-х гадоў над двума ўваходамі ў пераход былі ўсталяваныя дахі з лёгкіх канструкцый. Паўднёвы выхад звязаны з платформай эскалатарамі, паўночны — толькі лесвіцай.

У сувязі з рэканструкцыяй і заменай старых эскалатараў, якія выпрацавалі свой рэсурс, на новыя з 28 красавіка 2011 года па 1 ліпеня 2012 года паўднёвы вестыбюль быў закрыты.

Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта