«Red Hot Chili Peppers» () — рок-гурт з ЗША, заснаваны ў 1983 годзе ў Лос-Анджэлесе, Каліфорнія. Штат Каліфорнія ўспамінаецца ў мностве іх песень. Музычны стыль гурта пабудаваны на сумесі традыцыйнага фанка, альтэрнатыўнага року, панку і іншых музычных жанраў. Ва ўсім свеце прададзена больш за 80 мільёнаў копій іх альбомаў. Паводле версіі VH1 «100 Greatest Artists of Hard Rock» занялі 30-е месца. 14 красавіка 2012 года гурт быў уключаны ў Зал славы рок-н-рола. Гурт заняў трэцяе месца ў сімвалічным спісе «Найлепшыя выканаўцы за 10 гадоў скроблінга» сайту Last.fm.

«Red Hot Chili Peppers» запісалі 10 студыйных альбомаў. Першыя запісы былі даволі непаспяховымі, у той час гурт іграў сумесь року і фанку. Склад гурта мяняўся шмат разоў, аднак Кідзіс і Флі былі ў гурце з пачатку яго існавання і ніколі не пакідалі яго. Фрусчантэ і Сміт далучыліся ў 1989 годзе, неўзабаве выйшаў паспяховы альбом «Mother's Milk». Гэты быў першы альбом гурта, які трапіў у музычны чарт «Billboard». Пакуль «Red Hot Chili Peppers» былі ў турнэ 1992 года, пасля выхаду свайго пятага альбома «Blood Sugar Sex Magik», Фрусчантэ пакінуў гурт з-за наркатычнай залежнасці.

Дэйв Навара стаў гітарыстам гурта пасля зыходу Фрусчантэ. Навара не надта добра ладзіў з іншымі членамі гурта. Удзельнікі гурта папрасілі Навара пакінуць гурт у 1998 годзе, пасля аднаго альбома, які быў названы «One Hot Minute». У гэты час Фрусчантэ ствараў сольныя альбомы. Ён цярпеў ад гераінавай залежнасці. Калі Фрусчантэ стаў адчуваць сябе лепш, Флі прапанаваў яму вярнуцца ў гурт і Фрусчантэ згадзіўся. Наступны альбом гурта, «Californication», стаў адным з іх самых папулярных запісаў. «Red Hot Chili Peppers» працягвалі працаваць і ў 2002 годзе выпусцілі наступны альбом, «By the Way», які таксама меў поспех. Пасля гэтага гурт адправіўся ў сусветнае турнэ, а таксама выпусціў дыск лепшых песень. Вярнуўшыся, «Red Hot Chili Peppers» запісалі двайны альбом «Stadium Arcadium», які складаўся з 28 песень. Праз некаторы час гурт быў прымушаны спыніць сваю дзейнасць з-за таго што Фрусчантэ зноў пакінуў RHCP дзеля ўласнай творчасці. У 2009 годзе яму на змену прыйшоў Джош Клінгофер, сябар Фрусчантэ. З ім гурт выпусціў альбом «I’m with You», а таксама 17 бісайдаў.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы «The Red Hot Chili Peppers» (1984) «Freaky Styley» (1985) «The Uplift Mofo Party Plan» (1987) «Mother’s Milk» (1989) «Blood Sugar Sex Magik» (1991) «One Hot Minute» (1995) «Californication» (1999) «By the Way» (2002) «Stadium Arcadium» (2006) «I’m with You» (2011) «The Getaway» (2016) «Unlimited Love» (2022) «Return of the Dream Canteen» (2022)

Спасылкі

Катэгорыя:Рок-гурты ЗША Катэгорыя:Red Hot Chili Peppers Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1982 годзе