100px|right|thumb|Герб герцагаў Брабанта Тытул герцага Брабанта з'явіўся пасля таго, як імператар Фрыдрых I Барбароса ў 1183—1184 гадах узвёў ландграфства Брабант у ранг герцагства для Генрыха I Брабанцкага. З 1288 года герцагі Брабанта сталі таксама графамі Лімбурга. У 1430 годзе герцагства Брабанцкае было атрымана ў спадчыну Філіпам III Добрым і адышло да Бургундскага дому. У 1477 годзе тытулы герцагаў Брабанцкіх перайшлі да Габсбургаў пасля шлюбу Марыі Бургундскай і Максіміліяна I. Герцагства затым увайшло ў склад Іспанскіх Нідэрландаў, і яго далейшая гісторыя непарыўна звязана з гісторыяй Сямнаццаці правінцый.
Папярэднікі герцагаў Брабанта Графы Лувена і Бруселя 100px|right|thumb|Герб графаў Лувена 988—1015 : Ламберт I, (950—1015), сын Рэнье III, графа Эно, граф Лувена з 988, атрымаў Брусель як пасаг у 994; 1015—1038 : Генрых I, († 1038), сын папярэдняга; 1038—1040 : Атон I (каля 1041), сын папярэдняга; 1040—1062 : Ламберт II († 1062), дзядзька папярэдняга, сын Ламберта I; 1062—1078 : Генрых II (1020—1078), сын папярэдняга; 1078—1095 : Генрых III († 1095), сын папярэдняга, ландграф Брабанта з 1085.
Ландграфы Брабанта, графы Лувена і Бруселя, герцагі Ніжняй Латарынгіі 1095—1139 : Готфрыд I (1060—1139), брат папярэдняга; Пасля Готфрыда I, тытул графа Бруселя перастаў выкарыстоўвацца. 1139—1142 : Готфрыд II (1107—1142), сын папярэдняга; 1143—1190 : Готфрыд III (1140—1190), сын папярэдняга;
Герцагі Брабанта і Ніжняй Латарынгіі, графы Лувена
1183—1235 : Генрых I (1165—1235), сын папярэдняга, граф Бруселя з 1179, герцаг Брабанта з 1183, граф Лувена і герцаг Лацье з 1190; 1235—1248 : Генрых II (1207—1248), сын папярэдняга; 1248—1261 : Генрых III († 1261), сын папярэдняга; 1261—1267 : Генрых IV (1251—1272), сын папярэдняга;
Герцагі Брабанта і Лімбурга 100px|right|thumb|Герб герцагаў Брабанта і Лімбурга 1268—1294 : Жан (Ян) I Пераможца (1253—1294), другі сын Генрыха III; 1294—1312 : Жан (Ян) II (1275—1312), сын папярэдняга; 1312—1355 : Жан (Ян) III (1300—1355), сын папярэдняга; 1355—1406 : Жанна (1322—1406), дачка папярэдняга замужам : з 1334 за Вільгельмам II д’Авен (1307—1345), графам Эно і графам Галандыі; з 1352 за Венцэлем (1337—1383), герцагам Люксембургскім.
Пасля смерці Венцэля Жанна прызначыў спадчынніцай сваю пляменніцу, графіню Фландрыі Маргарыту, і яе мужа — Філіпа Бургундскага. У 1404 годзе яны саступілі правы на герцагства іхняму другому сыну Антуану.
Малодшы Бургундскі дом 100px|right|thumb|Герб герцагаў Брабанта з Бургундскага дому 1406—1415 : Антуан (1384—1415) 1415—1427 : Жан IV (1403—1427), сын папярэдняга; 1427—1430 : Філіп (1404—1430), брат папярэдняга, граф дэ Сен-Поль; 1430—1467 : Філіп Добры (1396—1467), кузен папярэдняга, сын Іаана Бясстрашнага, герцаг Бургундскі; 1467—1477 : Карл Смелы, сын папярэдняга, герцаг Бургундскі; 1477—1482 : Марыя, дачка папярэдняга, герцагіня Бургундская; 1482—1494 : Імператар Максіміліян I (1459—1519), муж папярэдняй, рэгент пры сыне; 1494—1506 : Філіп Прыгожы (1478—1506), сын папярэдняга; 1506—1549 : Імператар Карл V (1500—1558), сын папярэдняга.
Герцагства затым увайшло ў склад Іспанскіх Нідэрландаў.
Спадчынныя прынцы Бельгіі Пасля стварэння каралеўства Бельгія, тытул герцага Брабанта стаў давацца спадчыннаму прынцу:
1840—1865 : Леапольд (1835—1909), сын караля Леапольда I, пасля кароль Бельгіі Леапольд II; 1865—1869 : Леапольд Фердынанд (1859—1869), сын караля Леапольда II; 1910—1934 : Леапольд (1901—1983), сын караля Альберта I, пасля кароль Бельгіі Леапольд III; 1934—1951 : Бадуэн (1930—1993), сын караля Леапольда III, пасля кароль Бельгіі Бадуэн; 1993—2013 : Філіп (нар. 1960), сын караля Альберта II, пасля кароль Бельгіі Філіп. З 2013 : Лізавета (нар. 2001), дачка караля Філіп, спадчынніца бельгійскага прастола.
Гл. таксама Брабант (герцагства) Лувен (графства) Графства Далем
Спасылкі Хроніка пра паходжанне герцагаў Брабанта
Брабант Брабант