Таццяна Раманаўна Якубовіч (нар. , в. Гарадок, Кармянскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі матэматык, педагог і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.

Біяграфія Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, выкладчык матэматыкі; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, ідэолаг.

Працавала лабарантам, настаўнікам матэматыкі СШ № 22 г. Баранавічы; выкладчыкам матэматыкі, загадчыцай завочнага аддзялення, намеснікам дырэктара па навучальнай працы Баранавіцкага эканоміка-юрыдычнага тэхнікума; прарэктарам па навучальнай і выхаваўчай працы, першым прарэктарам Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сям’я Замужам, мае дачку і сына.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Кандыдаты фізіка-матэматычных навук