Джордж Джонстан Стоўні (; — ) — ірландскі астраном і фізік, найбольш вядомы тым, што ўвёў у навуку тэрмін «электрон», вызначыўшы яго як «фундаментальную адзінку вымярэння электраэнергіі».

У 1848—1852 гадах Стоўні быў памочнікам астранома Уільяма Парсанса. Падчас гэтага супрацоўніцтва Стоўні выявіў 60 аб’ектаў, якія ўвайшлі ў Новы агульны каталог (NGC), 53 з іх былі выяўлены ўпершыню. У 1852 годзе Стоўні атрымаў пасаду прафесара натурфіласофіі (прыродазнаўчых навук) у Каралеўскім каледжы Голуэя. У 1857 годзе ён стаў сакратаром Каралеўскага ўніверсітэта ў Дубліне.

У выніку сваіх прац па малекулярнай фізіцы і кінетычнай тэорыі газаў Стоўні прапанаваў ацэнку колькасці малекул у адзінцы аб’ему газу пры стандартных умовах. Хаця яго метад ацэнкі значэння зараду электрона быў абгрунтаваным (1874), яго вынік аднак быў няправільным з-за памылковага ўяўлення пра колькасць атамаў у граме вадароду. Стоўні таксама прапанаваў тлумачэнне ўцечкі вадароду і гелію з поля прыцягнення Зямлі і адсутнасці атмасферы на спадарожніках .

Катэгорыя:Астраномы Ірландыі Катэгорыя:Фізікі Ірландыі Катэгорыя:Астраномы XIX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства